Читать «Вынаходцы вятроў» онлайн

Уладзімір Някляеў

Уладзімір Някляеў

Вынаходцы вятроў

Станцыя выратавання

*** Людміле Уступаю ў пару лістапада. Дай руку. Аціхае зялёная музыка звадаў, Пад якую скакаў я, Як цэп на таку. Прадчуваннямі сэрца зайшлося. Падрыхтоўваю споведзь лясам. Вось збылося... Што збылося — не ведаю сам. Выпраўляе нас лета, Выпраўляе — назад не чакае... Ведай, любая, ведай: Немінуча кахаю. Дай руку, хай спаткаюцца Акіяны пяшчоты і млосці... Маладосць прадаўжаецца Успамінамі аб маладосці. Гэтай сумнай высновы У наступныя дні не бяры. Недзе цень мой сасновы Шчэ шуміць у бары. Недзе твой, тапаліны, Атуляе чаромху і бэз... Можна жыць з успамінамі. Можна без. Ранак наш — верагоднасць... Непазбыўна планету цяжарыць Непарыўная роднасць Пладоў і пажараў. Ты абрана прыродай, Яна табе права дае Таямніцай валодаць — I не знаць пра яе. Спачуваць?.. Ці зайздросціць?.. Твайго болю збаўлення Не ўспомню! Маладзік маладосці Акругляецца ў поўню. I прыходзіць гадзіна Не збіраць і раскідваць каменні, А прад любай, адзінай Стаяць на каленях. Праз яе парадніцца 3 кожным дрэвам. вадою. травою... Дай руку, Дай мне зноўку з'явіцца ўратаваным табою... *** Сцішэла. 3 велічных вышынь Сышлі хмарыны снегавыя. Што мы з табою?.. Як ні кінь — Дзве лініі берагавыя. Над стромамі ракі ў снягах Здаецца: берагі самкнёны. Нашто ж (для самаабароны?) Лязо расколінкі ў вачах? О лістабой! Грымі трубой! Не дай на свет зірнуць цвяроза. Сцішэе — і чуваць пагроза Жаданай еднасці людской... Я зводаў, шлях прайшоўшы свой Расчараванняў цёмнай пушчай: Дабро — абняць рукой сляпой, Бяда — караць рукой відушчай. І я люляю на плячы Твае далоні дарагія, Каб хоць на ноч (маўчы... маўчы...) Лязо расколінкі (маўчы...) Упала кладачкай (маўчы...) На лініі берагавыя. Станцыя выратавання 1 Ляцяць аблокі ў вырай тайны. Бары над Нёманам маўчаць. На станцыі выратавання Матросы спяць. Матросы спяць магутна, весела; На сон прыняўшы на траіх,— Матросы спяць, як ходзяць з песнямі Ў страі. Матросы спяць. Ім сны не сняцца. Не пераплыць праз Нёман снам. I калі трэба ратавацца — Ратуйся сам. 2 Гісторый вострых і салоненькіх Здаралася ў жыцці нямала... Было: хапаўся за саломінку — Трымала. ...На плёсах лёс гу.тяе з ломікам. Матросы спяць і сноў не бачаць. I круціцца ў віры саломінка Маёй удачы. 3 Як рукі нашыя сашчэплены! Нібы замкі. Салодка адчуваю шчэлепы I плаўнікі. Ад усяго і ўсіх свабодныя, Імкліва, коса Плывём, на сон ракі падобныя, У сны матросаў. Нас хвалі выкінуць на ранні, Як рыб, па бераг... На станцыі выратавання Не рыпнуць дзверы.