Читать «Пад знакамі Арла й Пагоні» онлайн - страница 73

Сакрат Яновіч

І ўрэшце, адраджэньне наважытнае Беларусі. Ці пачалося б яно без захаваньня пачуцьця адрознасьці ў дачыненьнях з прышлым сюды расейцам? Рытарычнае пытаньне. Ёсьць арэалы аднае мовы, на якіх бачым па некалькі нацыяў ды дзяржаваў: Швэйцарыя, Нямеччына, Аўстрыя; Францыя й Бэльгія; Англія, Шатляндыя, Уэльс ды Ірляндыя, ня кажучы ўжо пра Злучаныя Штаты Амэрыкі, Канаду, Аўстралію і іншыя. Аб чым гэта сьведчыць? Нацыянальную сьвядомасьць будуе перш за ўсё ўласны гістарычны лёс, асобная мінуўшчына. Такою зьявілася, невідочная на першы погляд, прычына палянізацыі: прагрэс у працэсе жыцьцёвага яднаньня з палякамі. Але ж гэтая прычына прадвырашыла сфармаваньне беларусаў у народ. Наўрад, ці вырасьлі б мы ў поўны рост, падпаўшы пад кулак цароў і каратаючы свой быт у якасьці імпэрскай правінцыі... Як быццам экспэрымэнтальна пераканаліся ў гэтым зусім сьвежым часам. Што засталося б, менавіта, ад беларусаў, калі б савецкая імпэрскасьць пасядзела ў іх душах яшчэ адно-два пакаленьні?

Гісторыя, можа быць, як рэдка якому іншаму народу, дала нам усе магчымыя адказы на якія хочаш варыянты свайго лёсу. Маем цяпер усе шанцы не памыліцца ў асноўным для нас. І нельга дапусьціць таго, што мы іх не зразумеем. Хай ня маюць рацыі тыя, хто цьвердзіць, што мінулае ня вучыць.

Праб­ле­мы бе­ла­ру­ска­га пра­ва­пі­су

У бе­ла­ру­скай мо­ве су­іс­ну­юць дзьве пра­ва­піс­ныя нор­мы, якія ўмоў­на на­зы­ва­юц­ца: та­раш­ке­ві­цай — ад прозь­віш­ча аў­та­ра пер­шай Бе­ла­ру­скай гра­ма­ты­кі для школ Бра­ніс­ла­ва Та­раш­ке­ві­ча, вы­да­дзе­най у 1918 го­дзе, і нар­ка­маў­кай — ад Са­ве­та На­род­ных Ка­мі­са­раў БССР, які ў 1933 го­дзе пры­няў па­ста­но­ву Аб зьме­нах і спраш­чэнь­ні бе­ла­ру­ска­га пра­ва­пі­са.

Па­ста­но­ва Са­ве­та На­род­ных Ка­мі­са­раў БССР да­ты­чы­ла на­пі­сань­ня га­лос­ных і зыч­ных гу­каў, лек­сы­кі ін­ша­моў­на­га па­хо­джань­ня, улас­ных імё­наў, прозь­віш­чаў і ге­аг­ра­фіч­ных на­зваў, а так­са­ма ўста­наў­лі­ва­ла кан­чат­кі ўскос­ных скло­наў у роз­ных чась­ці­нах мо­вы.

Якія ж зьме­ны ад­бы­лі­ся ў па­раў­нань­ні з па­ста­но­ва­мі Ака­дэ­міч­най Кон­фэ­рэн­цыі па рэ­фор­ме бе­ла­ру­ска­га пра­ва­пі­су і аз­бу­кі з 1926 го­ду?

У пра­ва­пі­се га­лос­ных рэ­ка­мэн­да­ва­ла­ся, між ін­шым: аб­ме­жа­ваць якань­не толь­кі да пер­ша­га пе­рад­на­ціск­но­га скла­ду ды не ад­люст­роў­ваць яго ў чась­ці­цы не й пры­на­зоў­ні­ку без, ка­лі яны ста­яць асоб­на.

У пра­ва­пі­се зыч­ных най­боль­шую шко­ду пры­нес­ла па­ста­но­ва, згод­на зь якою вы­кід­ваў­ся ь (мяк­кі знак) з на­пі­сань­ня па­між мяк­кі­мі зыч­ны­мі, на­пры­клад: свет за­мест сьвет; ь за­хоў­ваў­ся толь­кі ў тых сло­вах, у якіх ён пі­шац­ца й пе­рад цьвёр­ды­мі зыч­ны­мі, на­пры­клад: пісь­мо — у пісь­ме; ь лік­ві­да­ваў­ся так­са­ма па­між па­доў­жа­ны­мі зыч­ны­мі: на­сен­не за­мест на­сень­не, гал­лё за­мест галь­лё, і гэ­так да­лей. Гэ­тая па­ста­но­ва пры­чы­ні­ла­ся да зьме­ны бе­ла­ру­ска­га вы­маў­лень­ня, якое, згод­на пра­ві­лу „чы­тай як пі­шац­ца”, ста­на­ві­ла­ся больш цьвёр­дым, не бе­ла­ру­скім.