Читать «Пад знакамі Арла й Пагоні» онлайн - страница 74

Сакрат Яновіч

Шмат зьме­наў рэ­фор­ма 1933 го­ду ўвя­ла ў на­пі­сань­не лек­сы­кі ін­ша­моў­на­га па­хо­джань­ня. Пра­па­на­ва­ла­ся, між ін­шым: ін­ша­моў­нае э пась­ля зыч­ных пе­ра­да­ваць празь е, за вык­лю­чэнь­нем вы­пад­каў пась­ля д і т, на­пры­клад: ме­то­ды­ка за­мест мэ­то­ды­ка, але дэ­ле­гат, тэ­атр. Бы­ла ад­ме­не­на пе­ра­да­ча эў­ра­пей­ска­га л у ін­ша­моў­ных сло­вах вы­ключ­на праз л мяк­кае, у вы­ні­ку ча­го зьнеш­няя фор­ма цэ­ла­га шэ­ра­гу за­па­зы­ча­ных сло­ваў наб­лі­зі­ла­ся да ад­па­вед­ных сло­ваў ра­сей­скае мо­вы: блок, дып­ла­мат, клуб, за­мест блёк, дып­ля­мат, клюб. Згод­на з но­вым пра­ва­пі­сам ін­ша­моў­ных сло­ваў толь­кі пась­ля д, т і заць­вяр­дзе­лых зыч­ных трэ­ба пі­саць ы, а пась­ля ўсіх апош­ніх — і, зна­чыць, уво­дзі­ла­ся на­пі­сань­не ты­пу: сі­стэ­ма, фі­зі­ка, уні­вер­сі­тэт за­мест сы­стэ­ма, фі­зы­ка, уні­вэр­сы­тэт. Ін­ша­моў­нае т і грэц­кае фі­та па­ча­ло пе­ра­да­вац­ца праз ф, а не праз т, на­пры­клад: арыф­ме­ты­ка, міф, ка­фед­ра, але ме­тад, тэ­зіс.

Рэ­фор­ма 1933 го­ду вы­кід­ва­ла зь бе­ла­ру­скае мо­вы ка­ля 30 ты­по­ва бе­ла­ру­скіх асаб­лі­вась­цяў і мэ­ха­ніч­на за­мя­ня­ла іх асаб­лі­вась­ця­мі чы­ста ра­сей­скі­мі, ра­ней не­вя­до­мы­мі бе­ла­ру­скай мо­ве. Зьме­не­ныя прын­цы­пы пра­ва­пі­су пры­чы­ня­юц­ца да ска­жэнь­ня бе­ла­ру­ска­га вы­маў­лень­ня.

Та­му ад­да­ем у ру­кі Ша­ноў­на­га Чы­та­ча кні­гу ў кля­сыч­ным ва­ры­ян­це пра­ва­пі­су.

Ні­на Бар­ш­чэў­ская