Читать «Мы з Санькам — артылерысты...» онлайн - страница 28
Iван Kiрэевiч Сяркоў
— Двойка.
Не, не такі ён ужо і глухі, пра двойку дык і шэпт пачуў. Яго нібы ўкусілі ці варам аблілі:
— Што? Двойка! Выганю!
3 сёмага неба, на якім я ўжо быў пасля размовы пра фізіку, я паляцеў у апраметную. Уся казарма прыціхла, быццам у ей не было ні душы. Няма чаго і казаць, што калі б было можна ў тэты момант мне куды-небудзь знікнуць, зашыцца ў якую-небудзь шчыліну ці вераб'ём выпырхнуць у фортку, то я не чакаў бы і хвіліны. Але я не мыш і не верабей — нікуды не зашыўся і не выпырхнуў, а стаю ёлупнем і, як гаворыцца,— ні мур-мур. Праўда, я не зусім гэтаму Маятніку веру, не такі я ўжо і прасцяк: калі сам генерал з маёй двойкай змірыўся, дык куды ён дзенецца — усяго падпалкоўнік.
Але ўсё адно страшна.
— Выганю! — грозна паўтарыў ён яшчэ раз мне ў макушку і больш спакойна дадаў: — Калі ў першай чвэрці не выправіш на чатыры. Будзеш потым хадзіць невукам па горадзе і чытаць шыльды па складах, дзярэўня-матухна.
I я зразумеў, што навальніца мінула, нікуды ён мяне не выганіць, што мяне хутка абмундзіруюць, як і ўсіх, паставяць, нарэшпе на катлавое забеспячэнне і буду я есці армейскi паек і вучыцца. А за двойку няхай падпалкоўнік вельмі не хвалюецца: за чвэрць можна чорту рогi абламаць, не тое што вывучыць граматыку. Не буду я чытаць шыльды па складах, няхай не грозіць.
Асмялеўшы я падняў галаву i зноў пачаў есці яго вачыма на поўныя зрэнкі. I тут краем вока ў самым дальнiм куце казамы зауважыў Саньку — галава голая, нiбы гаршчок, вушы лапухамi. Ён радасна мне ўсмiхаецца i падмiргвае. Жывём, дружа!
Што за чын такi — каптэнармус?
— Дзяжурны, каптэнармуса сюды!— зычна гукнуў падпалкоўнiк i зноў пачаў то падымацца на наскі, то апускацца на абцасы начышчаных да бляску ботаў. А я стаю — рукі па швах — i стараюся ўцямiць што за чын такі каптэнармус — i навошта ён падналкоўніку спатрэбіўся.
Здаецца ж, у школе з ваенкіраўніком мы добра штудзіравалі ўсе вайсковыя званнi, а каптэнармус сярод iх не трапляўся. Выходзщь, што і ваенкiраўнiк не ўсё ведае, хоць i хвалiўся, што ён былы афiцэр.
А подпалкоўнiк ужо зусім супакоіўся, мабыць, забыў пра маю двойку стаiць i ўсё хістаецца, разглядваючы мяне зверху ўніз, а я ўкрадкi разглядваю яго. Твар у падпалкоўніка нейкі стомлены, i хонь не скажаш што худы, пад вачыма чорныя, запалыя кругi, нiбы акуляры, а самi вочы сумныя і заклапочаныя. Вось ён кiнуў кiвацца не спяшаючыся, абышоў вакол мяне i так цяжка ўздыхнуў, што мне шкада яго стала. Можа, гора якое ў чалавека? А можа, я яму не па густу, дык думае, як збавiцца ад такога золатка.
I тут з'яўляецца знаёмы мне старшына — той самы, што нас з Санькам вытурыў са строю, калi мы прымазаліся да іншагародніх яшчэ да здачы экзаменаў, ён мяне цяпер не пазнаў, а я яго — як аблупленнага: нос — бог семярым нёс, казырок — лапатай, а вайсковай выпраўкай i не пахне. Дзядзька з калгаса, а не старшына. I прозвiшча калгаснае — Хамутоў. Гэта яз Яго рапарту падпалкаўнiку дазнаўся толькi што. Дык няўжо гэта ён i старшына i каптэнармус адразу?