Читать «Мы з Санькам — артылерысты...» онлайн - страница 15

Iван Kiрэевiч Сяркоў

I вось ён выйшаў, чырвоны і збянтэжаны. Таварышы акружылі яго цесным гуртам, трывожна зашапталіся. Падчулі і мы — тройка. Гэта нас вельмі расчаравала. Тройка яшчэ не значыць, што ён праваліўся. Вось калі б кол, было б добра — толькі б яго тады і бачылі ў вучылішчы. Але і так мае самалюбства было ўсцешана. Няхай нос не дзярэ. Сталіца мне знайшлася.

I вось надышоў дзень, калі мы здалі апошні экзамен — напісалі рускі дыктант. Адзнак мы яшчэ не ведаем, іх вывесяць на дошцы аб'яў толькі заутра, але Санька так упэўнены, што нам пашанцуе і з дыктантам, быццам гэта і не экзамен, а семачкі. Хто ж яго тады і напіша, як не мы — лепшыя грамацеі сёмага «А»? Вось чаму мы на крылах ляцім дамоў і пасвістваем.

I як нам не свістаць, калі на нашым шляху да запаветнай мэты не засталося ніводнай перашкоды? Прауда, будзе яшчэ медыцынская камісія, але ж мы не зломкі якія, каб яе баяцца. Рукі і ногі на месцы, галава варыць, вочы і вушы, нібы ў добрага ката, усё бачаць і чуюць за пяць вёрст. Дык што нам камісія? Таму і дома яшчэ з парога я ўсім сваім пахваліўся, што мае пагоны ў шапцы.

...Прыйшоў вечар, мабыць, апошні для нас з Санькам вечар у роднай вёсцы. Адмыкалі на вуліцы каровы, вяртаючыся з лугу. Угаманіліся на вербах вераб'і, сытыя пасля дзённых налётаў на проса. Улёгся пыл пасля коней, якіх пагналі на луг у начное. I каля Скокавага двара абазвалася балалайка. 3-за экзаменаў мы з Санькам не былі на пагулянках чорт ведае колькі — сходзім у апошні раз. Там, у нашай артылерыі, мабыць, такой волі не будзе. I, кажучы па сакрэту, хацелася крыху і пакрасавацца перад падлюбскімі шпакамі — Смыкам, Косцікам-балалаечнікам і Чыжыкам, калі ён не ў начным,— хоць мы ў гэтым сабе і не прызнаваліся. Ды і Каця з Сонькай-Кучараўкай няхай паглядзяць, задавакі мы няшчасныя ці не.

Але на пагулянцы нас чакала расчараванне. Каці і Сонькі не было. Дзяўчаты сказалі, што яны таксама нацэліліся ў навуку, хочуць паступіць у тэхнікум і таму сядзяць вечарамі ў Глёкаў і дзяўбуць граматыку. Тэта добра. Значыць, не ходзяць без нас гуляць.

На пагулянцы адразу зрабілася нецікава. Для прыстойнасці мы крыху пастаялі, перакінуліся слоўцам-другім з хлопцамі і пайшлі, так з ніводнай і не станцаваўшы. Хацелася непрыкметна змыцца, але наўздагон нам паляцела ўсё ж дзявочая насмешачка:

— Ох-ох, ваша высакароддзе, камандзіры!

Ахвота была з імі звязвацца. Мы з Санькам вышэй за гэта, нават не азірнуліся і, не змаўляючыся між сабой, пашыбавалі да Глёкавай хаты.

У адным з акон было святло. 3-за фіранкі чуваць ціхая дзявочая гамонка. Яны, Каця з Сонькай. Зубраць. Тут мы з Санькам і пачалі шпацыраваць міма акон туды і назад пад свой любімы марш. Санька вядомы свістун, а тут перасвістаў самога сябе. Як мог, дапамагаў я. Раз за разам, праходзячы пад самымі вокнамі, мы на момант сціхалі і прыслухоўваліся, якое атрымоўваецца ўражанне. Ага, у хаце стала ціха — пачулі. Бачым, фіранка калышацца — падглядваюць. А потым дружна гэтак:

— Хі-хі-хі!

I болып нічога. Колькі мы пасля ні тапталіся, колькі ні маршыравалі, за акном — нібы вымерлі. А потым і лямпа патухла. Не выйшлі.