Читать «Адукацыя» онлайн - страница 3

Людміла Рублеўская

КАЗАКІ НА БЕЛАРУСІ

Дарогі — і вецер, І злая казацкая песня. І крыж праваслаўны на вершніку кожным, і грэх. Анёл праляцеў праз блакітнае неба Палесся, Засталася толькі сцяжынка на хмарах гарэць. Прыглушана б'юць капыты па зямлі беларускай. У вольніцы — вольныя шаблі, пустыя мяхі, У вольніцы — вольнае сэрца і прагныя рукі, І воўку галоднаму лёгка махнуць за сцяжкі. Не ўсё маскалі ў гарадох папалілі, пабралі. Казацкім братам засталося паесці, папіць... і скажуць: "Мы вас ад касцёльнага зла ўратавалі", і пойдуць, п'яныя, мясцовыя цэрквы паліць. І — попел на вецер, накормлены конь — у дарогу. Казацкая песня, І плач беларускіх жанок... Забыцца? Забудзем. І перад выкладчыкам строгім Пра казачных вольных казакаў паўторым урок.

7 ЛІСТАПАДА 1990 ГОДА.

Крыж за зорку вышэй назаужды, Ён — як зорка з абсечаным промнем Нахіліўся над горадам сонным, . Дакрануўся да срэбнай вады. Ён не можа, не лёс — пуставаць. Ён жа створаны для выкуплення. Бог ці раб, дасканалы ці дрэнны — Нехта мусіць на ім паміраць. І загрукаў пад зорамі дах — . Свята зброі вянчаюць салютам. Не знайшлося на свеце Хрыста — Не знайшлося работы і Юдам. І святлее пахілены крыж, Растае ў раўнадушнай прасторы. Я вітаю прывычнае гора. Божа, божа, чаму ж ты маўчыш?

ПЫТАННІ

Дрэва, што вырасла на магіле, Дрэва — ці не? Воі - героі ці толькі забойцы Ёсць на вайне? Шчасце, аплочанае крывёю, Шчасце — ці не? Людзі, што гэтага не пытаюць, Людзі — ці не?

* * *

Мастацтва робяць гастралёры. Не верыце? На сорам, так. Бо нам анёл тутэйпы горай Забеглых д'яблавых сабак. Іх поўсць агнём пякельным ззяе, У шал прыводзіць іхні роў. А як анёлы у нас спяваюць — Спытай заморскіх жыхароў. А наша доля — гастралёры. Нам прысылае іх падчас З вампірам тлустым сходны горад, Што таленты высмоктваў з нас. ...і зноў у шлях спяшаюпь дальні Анелы — да чужых крыніц... ...Народаў лёс правінцыяльны, Правінцыяльны лёс сталіц.