Читать «Адукацыя» онлайн

Людміла Рублеўская

Людміла Рублеўская

Адукацыя

Менск

1990

Усе слухайце мяне, толькі мяне...

Я, абяцаю, усіх чытачоў кніжкі "Адукацыя" пазбавіць ад клопату і журбы. Кніжка наладжвае Вас на добры настрой. Яна забруджана на дабро.

Даю ўстаноўку:- чытаць, усім чытаць! Аддайце свой вольны час кніжцы «Адукацыя».

Калі Вы будзеце чытаць, у Вас узьнікне жаданьне самім пісаць вершы і дасылаць іх у Незалежную друкарню К. Пянткоўскага. Не перашкаджайце сваім жаданьням.

Чытаць, усім чытаць!

Прачытаў кніжку і занатаваў рэкляму Алесь з-пад Крупак.

Мы - нязьдзейсьненых казак няшчасныя пасербы будзем. Мы - палоньнікі часу, мы - дзеці паданьняў старых. * * * Мы - галінкі яліны, якая стаіць пад адхонам.. * * * Мы - глухія каменьні дарог брукаваных сваіх...

Ад рэдакцыі

Адзінота. Яна часам урываецца ў нашае імклівае жыццё, прыходзідь раптоўна і дае нагоду для роздуму - што адбываецца на гэтай зямлі, чаму жыццё складваецца менавіта так, а не інакш? Адзінота не дае спакою. Няўтульна робіцца у гэтым сьвеце: не разумеюць сябры, не ўсьміхаецца каханая...

І тады хочацца пазбыцца тлуму вуліцы, гоману людзей, застацца сам-насам са сваімі думкамі, памарыць аб нечым нязбыўным, пакорпацца у сваёй душы, адшукаць нешта згубленае. Хочацца адысьці крыху ад недаробленых справаў, проста азірнуцца на пройдзены шлях.

Менавіта ў такія хвіліны і спатрэбіцца кніжка вершаў "Адукацыя". Гэта твой сябар, палёгка для душы. Сэрца тваё адыдзе, палякчэе. На ўсё раней незразумелае ты будзеш глядзець зь іншага боку, і нават тыя людзі, што здаваліся надакучлівымі, будуць прыемна ўсьміхацца табе. Вось пабачыш!

ПЛАЧ РУСАЛКІ

Як святкавалі шчэ Купалле На берагах ракі маёй З усходу воі прыскакалі Смуглявай хіжаю гайнёй. Я доўга чула віск і лямант — Захопнікау ўсе клялі. Ды людзі ўпэўніліся самі, Што крыкам не вярнуць зямлі. Мацнейшыя пабралі зброю, Сплылі — куды чаўны нясуць. Другія ж — пераймалі строі, і мову прыхадняў, і суд. Там, на гары, стаяу будынак - Лічыла нават я — святы. Плыў па вадзе яго адбітак, Нібыта ветразь залаты. Каб коса не глядзеў чужынец, Туды баяліся хадзіць, Пакуль тутэйшы баязлівец Не загадау той храм спаліць. Часала косы я ў чароце, і чула чыйсь дрыжачы шэпт Аб ваяунічым злым народзе, Які скарыў цалюткі свет. Яны яго хвалілі талент і моц, дурныя пячкуры! Бо іх майстроў найлешых бралі Сабе захопнікаў цары. Цячэ вада... Чарот гайдае, і зоры ззяюць скроаь чарот. І ўжо іначай называе Сябе зваёваны народ. І на Купалле не лунаюць Дзяучыны ў лозах ля ракі— Прабабкі іх дауно аддалі Чужынцам белыя вянкі...

1988.

* * *

Я не хачу ні з кім спрачацца— Хай кожны маецца, як хоча. Вог блаславіць любую црацу, А смерць любыя выесць вочы. Мы на зямлі жывем часова, Свой час атручваючы звадай. Мяне ратуе толькі слова, Цябе — віно і стол багаты. Ды ў Храм не ходзяць пад прымусам, Дабро не робяць без жадання. Не заклікаю беларусаў Быць беларусамі дазвання— Хто стаў чужым— чужым і будзе, А свой — і так сваё шануе Хай Вавілон будуюць людзі. Я — з тымі, хто яго зруйнуе.