Читать «Адукацыя» онлайн - страница 2

Людміла Рублеўская

красавік, 1990

РЭВАЛЮЦЫЯ

Над Радзімай— хмары, над Радзімай — вечнасць, Зрэзаныя косы падаюць на плечы. Грех за грэх не лічыцца. Не святыя. словы Закруцілі, звабілі бедныя галовы. Кожны мае рацыю, Кожны ў нешта верыць. І агульных могілак больш не перамераць.

верасень, 1990 г.

* * *

Мы — маленькія людзі, Людзі крыуды вялікай. і няма, і не будзе Нашых прозвішчаў у кнігах, І няма, і не будзе . Нам ні славы, ні ўлады. Нас вялікія судзяць, Нам шпурляюць загады, і баяцца зауважыць, Што між нас црыхаваны Гнеў — вялікі і страшны, Гнеў – сляпы і заганны. I вялініх і мудрых, Далікатных і тонкіх Наша чорная бура Белым жахам затопіць, Бо ніколі не будзе Нам прыніжанасць -- звыклай. Бо маленькія людзі Ненавідзяць вялікіх. Бо маленькія людзі Забіваюць вялікіх.

У СВЕЦЕ ЦІКАВАГА

Гэта цікава: Калі пад царквой — мятро, Пад правадыром – шлюха, Пад нагам і — атрута, Дзе пекла? Гэта сэмешна: Шляхціц з вырваным вусам, Міністр без гальштука, Міліцыянт у шортах, Актывіст палітасветы ў замежнай краме... Што будзе таму, хто гэта пабачыць?' Гэта немагчыма: Зайсці ў Дом урада на шклянку кавы I нікому нічога не паказаць. Напіцца са Свіслачы і паздаравець. Зрабіцца агульнавядомым і беларускамоўным. Добра, калі ёсць сапраўдныя мары!.

«Ноч. Вуліца. Ліхтар. Аптэка.»

А. Блок.

Мокры асфальт. І ляжыць пад нагамі горад, Жоўтымі лісцямі да цішыні прыбіты. Толькі дажджынкі нешта пра боль гавораць, Як разбіваюцца аб манумент гранітны. Горад чужынцаў. І горад варожых дурняў. Як раздражняю я іх хадой нетаропкай. Людзі без душаў, нібыта жывыя труны, Душы — бы храмы дзе больш не начуюць богі. А па праспекце не можна ісці калекам, Страшна дзяўчатам прыгожымі быць адкрыта. Як у Расеі — такія ж «ліхтар, аптэка», Ад Беларусі — адны радыёнукліды. Мокры асфальт. і блішчыпь пад нагамі неба. Слова "часопіс" не вецае кіяксёрка. Шыльда двухмоўная крывіцца над аптэкай. Плача ліхтар. Ноч і вуліца. Вецер горкі.

ВАРРАВА

Натоуп наталяўся чужою пакутай. Дзяцей падымалі на плечы бацькі. А грэшнік, канчыны пазбаўлены лютай, Ступаў на травінкі, нібы на цвікі . Яшчэ не усвядоміў раптоўную волю, Праз тлум прабіраўся, сусвету чужы, Але — азірнуўся, як выйшаў у поле, І убачыу — цяжкія ад целаў крыжы. Паветра ліловым было ад спякоты, І пыл залацісты стаяў над гарой. Варрава, забойца і грэшнік, ды хто ты, Раз божаю смерцю купляеш спакой? Канечне, ты мужна і горда трымаўся, А той, на крыжы, не саромеўся слёз. Ты моцны і злосны, і тым спадабаўся, Не тое, што усім даравальнік Хрыстос. Цяпер жа – чаму, успамінаючы гэта, Ужо не ад шчасця ты плачаш, герой? і убачыушы крыж, што ляціць над Сусветам, Шкадуеш раптоўна — чаму ён не твой?