Змяя —Двайніца бліскавіцы,Што пакахала зябкі змрок.І гром,Як малады прарок,Даў блаславіцца і абвіцца,Я к ля каханка, маладзіцыЛя дрэва існасці.ТамуЗмяя і ўдзячная ямуІ не зайздросціць бліскавіцы.
СУПАДАЮЦЬ
Тчэ чаўнок падвешанай калыскіЧасу суравое палатно.Страх дрыжыць,Якраз як хвост у пліскі,Змераўшы ў рацэ нябыту дно.Цемру тчэ чаўнок чаўна Харона,Сцюжу скрухі тчэ чаўнок труны.Супадаюць ценьмі крыж i кронаДрэва бытнасці.З яго чаўны.
ЦЁПЛАЕ ВЯСЛО
Крыло —Як цёплае вяслоНябёсам за святло служыла,Хмурыны мокрыя сушыла,Плыло i следам цень вяло.Крыло шляхі вятроў мяло,Пакуль аднойчы не абныла.I пуставокае сілоУ неба бельміцца бяскрыла.
ШУКАЕ...
А бабка ходзіць,Размаўляе з травамі,Перапрашаючы, што ix ірве.I называе йменнямі ласкавымі,Хаваючы спагаду ў рукаве.Пра нештаТравы шэпчуцца з вядзьмаркаю.Ix выслухаць хапае цішыні.Яна плывеЗ нябёсаў збеглай хмаркаю.Я на й свае шукае карані.
КАБ ШАНАВАЎ...
Твой воблік — твой абраз, твая ікона,З якой табе пабыць дазволіў Бог,Каб ні перарабіць, ні збыць не мог,Каб шанаваў штоночна i штодзённа.У вечнасці, якая тлом зашклёна,Папросішся пераступіць парог,I забярэ тваю ікону лёх,Ані зірнуўшы ўслед табе сцюдзёна.Нясі з падзякай небу свой абраз,Каб у лампадах воч агонь не згас,Пакуль твой цень зямля цярпліва носіць.Калі цябе, як сноп з палёў жуды,Прытуліць з непрасохлых дошак восець,Ікону возьме нехта малады.
НЕ МАЕ
Калі агонь патухI вугалёў даволі,Свабодны толькі дух.Душа не мае волі.
ПАРАДА
Не шукай сваіх сярод чужых,Роднымі не зробяцца чужыя.I чужая йголка не прышыеЛатку радасці да сноў былых.Не губляй сваіх сярод чужых.Згуба не вяртаецца дадому.Ворагу, як i сабе самому,Пажадай, каб гнеў.Як дождж, аціх.Марнай мрояй не трудзі свой слых,Што гукнеш чужых —I ты пачуты.Хоць бы стала моцы на пакутыАдшукаць чужых сярод сваіх...
ВЕРНАСЦЬ
Колькі ні смяяліся з варомы,З голасу картавага не кпілі,Падаў ейны ценьНа лбы й на троны.Седалам былі сукі i шпілі.Свой убор да пер'іны варонаАд часін паганскіх захавала.Што ж за ёй дагэтуль падазронаСочыць чалавечая навала?Хто вароне гнёзды разбурае,Хто крадзе галюткіх варанятак,Хто дурной варону называе,Беспрабудна ходзячы ў вар'ятах?