* * *У цёмны лесік я ў грыбы пайшла.З грыбоў ішла i я ў пір зайшла.У пірушачцы загулялася,Дамоў ісці пабаялася.Пятух пяець — я дамоў не йду,Другі пяець — я не думаю.Зара ўзыйшла — я дамоў пайшла.Вароцечкі распіраюцца,Мой міленькі прачыхаецца,Мой міленькі прачыхаецца,У мяне млодай пытаецца:— Мая міла, дзе ўсю ноч была?— Мой міленькі, за табой спала.Ці ж ты, мілы мой, адурачыўся,У сю ноч ка мне не адварачаваўся.Я малодачка, я салодачка,А ты ляжыш, як калодачка.* * *А ў чыстым полі,Ай, пасець Раман коні.Там дзяўчына жыта жалаI з Раманам размаўляла.— Кідай, дзеўка, жыта жаці,Хадзі ка мне коні пасціць.— А, Раман, а, Раманька,Мая маці ліхая.— Я, дзяўчына, наўчу цябе,А як маці адказаці:Шэры гусі ляцеліI вадзіцу намуцілі.Я малада пасядзела,Пакуль вада пасвятлела,Я малада пастаяла,Пакуль вада светла стала.* * *Дзяўчыначка, люблю цябе,Не так цябе, як вочачкі,Не спаў з табой ні ночачкі.Не спаў з табой,Спаць не буду,Можа, скарэй прызабуду.
ВЯЛІКАДНЕ
Вялічка прыйшло,
Яечка знясло...
* * *Вялічка ідзець, нечага надзець.Хрыстос васкрос, сын Божы!Шапка-лапырка, пасярод дзірка.Хрыстос васкрос, сын Божы!Ў насаўку крушна, ў сярмяжцыдушна.Хрыстос васкрос, сын Божы!Усе прыборы — лапці й аборы.Хрыстос васкрос, сын Божы!Вялічка прыйшло, яечка знясло.Хрыстос васкрос, сын Божы!* * *A ў полі дубок тонак i вісок.Хрыстос васкрос, сын Божы!А на тым дубку сядзіць галубок.Хрыстос васкрос, сын Божы!А там жа ехаў слічны панічок.Хрыстос васкрос, сын Божы!Вамаіць ражок, сыпліцьпарашок.Хрыстос васкрос, сын Божы!Ай, меціць наўзглядзь галубкастраляць.Хрыстос васкрос, сын Божы!— А не бі мяне, не страляй мяне.Хрыстос васкрос, сын Божы!Табе малайцу я прыгаджуся.Хрыстос васкрос, сын Божы!Як паедзеш ты ды жаніціся.Хрыстос васкрос, сын Божы!Твая залётка дужа далека.Хрыстос васкрос, сын Божы!За сінім морам, за быстрай ракой.Хрыстос васкрос, сын Божы!Цябе малайца я перавязу.Хрыстос васкрос, сын Божы!Цябе весяло на права крыло.Хрыстос васкрос, сын Божы!Тваю дзяўчыну на лева крыло.Хрыстос васкрос, сын Божы!Тваю дружыну на серадзіну.Хрыстос васкрос, сын Божы!Тваю свацціцу на галовачку.Хрыстос васкрос, сын Божы!Тваю музыку хоць на языку.Хрыстос васкрос, сын Божы!A надкоснічак* на шэры хвасток,Хрыстос васкрос, сын Божы!