* * *А на моры a дзяўчына бельбяліла,А там выйшлі два малойцыса даліны.A ўзялі яны дзяўчыну западручкі,A павялі a дзяўчыну ды ўкарчомку.A ўпаілі a дзяўчыну, a ўпаілі,У чаўночку яе спаці палажылі.I ўзялі а два малойцы павяслочкуA спіхнулі дзевачоньку зберажочку.Прачхнулася a дзяўчынасярод мора.Вот узнала дзевачонька сваёгора.Не татулька яе замужаддаваіць,Не мамулька а ей шкапікнакладаіць,Не сястрыца баярычкай — ясназорка,Расплятаіць русу косу буенвецер.* * *Як пайду я каля луга,Шукаючы свайго друга.Ўсе лужочкі абхадзіла,A мілога не відзіла.Узыйду я на горачку,Пагляджу я ў даліначку.Аж мой мілы ў даліне спіць,У правай руцы каня дзяржыць.Пастаяла, падумала,Як мілога разбудзіць.— Устань, мілы, татар едзіць,Татар едзіць — вайна будзіць,Татар едзіць — вайна будзіць,Цябе заб'юць — мне жаль будзіць.— Мусіць, ты мяне разлюбіш,Што раненька гэтак будзіш.— Каб цябе я не любіла,Я б раненька не будзіла.* * *Ох ты, ціхенькі Дунай,Паціхусеньку гуляй.Там удоўка хадзіла,Пару сыноў радзіла,Пару сыноў радзіла,У карабель усадзіла.У ціхі Дунай пусціла.Ох ты, ціхенькі Дунай,Паціхусеньку гуляй.Ах ты, ціхенькі Дунай,Калышы маіх дзяцей.Ах ты, жоўты пясочак,Накармі маіх дзяцей.Ах ты, шэрая зязюля,Забаўляй маіх дзяцей.Ах ты, ніцая лаза,Вочы дзецям не калі.Ах ты, ціхенькі Дунай,Паціхусеньку гуляй.Цераз колькі год удоўкаПайшла ў Дунай ваду браць.Удовачка ваду браць,Карабельчык падплываць.Як у тым карабліДва малойчыкі былі.Стала ўдовачка, стаіць,На малойчыкаў глядзіць.— Ох, за аднаго сама йду,За другога дачку аддам.— Ох, дзе ж гэта чутана,Каб брат з сястрой жэнены?Каб родную маціСабе ў жонкі браці?Ідзі, сястра, ў зялён луг,Будзіць табе мілы друг.Ідзі, мамка, ў цёмны лес,Няхай цябе хоць воўк з'есь!Дунай, Дунай, Дунаёчак.* * *A ў ляску, ў ляску на жоўтымпяскуА там сталяры цэркву стаўлялі.Цэркву стаўлялі з трыма вакнамі.Праз адно вакно соўнейкаўзыйшло,Ў другое вакно месяц засвяціў,Ў трыццяе вакно сакол уляцеў.Сакол уляцеў, сам Бог паглядзеў.Сам Бог паглядзеў, слязінкуўраніў.A з той слязінкі як пайшлі рэкі,Рэкі быстрыя, беражыстыя.А там дзяўчына платкі мыла.Платкі мыла, персцень ураніла.А рыбаловы рыбу лавілі.— Рыбалоўчыкі, мае малойчыкі,Вы закідайце шаўковы сеці,А вы паймайце залаты персцень.Дарам не хачу, я вам заплачу.Аднаму я дам сятковы паяс,А другому дам шаўкову хусту,А трэццяму дам залаты персцень,А к чацвёртаму я сама пайду.