Ізноў вясна гасцюе на Ушаччыне,Усмешкай сонца маладзіць блакіт.Няўпэўнена, з чупрынай ускалмачанай,Ступаюць па праталінах гракі.Загаварылі льдзіны звонкай моваю,Раздаўся ручаёў вясёлы спеў.Пакуль што футру цёплую, зімовуюТаропкі заяц скінуць не паспеў.Запахла багунамі i жывіцаю.Хмель забрадзіў у баравых імхах.А хутка гром паважны з блгскавіцаміУладна прагрукоча па шляхах.На ганку новай хаты шпак высвіствае,Крутым узмежкам прыпякло гарбы.Як кураняты, кволыя, пушыстыя,Праклюнуліся коцікі вярбы...
УШАЧЫ
Я ў свой дарагі горпасёлак УшачыДамоў завітаў на канікулы.Хацелася родных, знаёмых пабачыць.I рэчка, i лес мяне клікалі.Па вуліцы, змалку знаёмай, іду я.Мне радасна глянуць навокала —I злева будуюць i справа будуюцьДамы — камяніцы высокія,Здаецца, працягваюць для прывітанняКляны мне далоні зялёныя.Расказвае дыктар (не горш Левітана)Пра ўсе дасягненні раёкныя.Завод новы ў хоры гудкоў басавітыхНясмела падцягвае тэнарам.Не налюбуюся свежым блакітамI гэтымі хмаркамі пеннымі.Навінай спяшаюць сябры пахваліпца:— Іграе ўжо вальсы натхнёныяАркестр духавы.Гак, i ў нас, брат, сталіца,Хоць, праўда, пакуль штоРаённая.1955
ЛЯДЫ
Там-сям ад сонца папаратнік ссох,I туляцца да пнёў апенкі сонныя.Пяшчотны, мяккі мохНавокал лёг,Нібы сняжынкі — зорачкі зялёныя.Як нейкі скарб хаваюць пні-камлі,Шырзй тапыраць пальцы вузлаватыя,-Не хочацца кідаць тае зямлі,Дзе узраслі,Две верхам хмары краталі...1957
БАЛАДА ПРА МАЦІ
І.Юнак смуглатвары гайдаецца.На тонкай вяроўцы гайдаецца.Расчэсвае вецер чупрыну яму.Ніхто у зямліцу сырую чамуСхаваць яго не здагадаецца?Гайдаецца хлопец, гайдаецца...Дратамі калючымі скручаныГаротнаму белыя ручанькі.Разняць ix — матулі няма.Вадою крынічнай гаючаюПрамыць яго раны пякучыяНе прыйдзе матуля сама.Гайдаецца хлопец, гайдаецца.Ды маці чужая ўглядаецца.А вочы такія сінія —Як сынавы...II.А драч надаедла скрабе i скрабе,Жанчына магілу капае сабе.Блішчаць за спіною фашыстаў штык...Як сонца будзіць пачалі жаўрукі,Туман лугавіны выбеліў,—Знайшлі курганок ля ракі,Пустой засталася шыбельня,—За гэта прысуд ёй такі.Лапата цяжкая,Лапата тупая.Старая магілуКапае, капае.А пот высыпае,А пот высыхае.Матуля магілуКапае, капае.Па шолаху знаеТут кожную хвою.Шапоча лапатаЗ шурпатай жарствою...Маці ўсміхаюццаСынавы вочы.Дзе ты, далека?Дзе ты, сыночак?..Позірк матуліЛаскай іскрыцца,Ды падганяюцьП'яныя фрыцы.Чужынцы стаяць за спіною,Чужынцы звіняць крыжамі —-Магіламі за сабоюГэту зямлю укрылі.Чужынцы стаяць груганамі,І промні на касках застылі.Чапляюць за сосныНабухлыя хмары,Праносяцца злоснаВятры па абшарах.Чутны i плач i енкіУ скогаце ветру шалёным.У перуновых скаргах —Чутны зямлі праклёны.Заціх бы пярун умомант,Застыў бы ў апошнім раскаце,I сосны палеглі б саломай,—Каб слова сказала мацi.1951