Читать «Паланэз Агінскага (Лірыка. Паэмы. 1996 – 2002)» онлайн - страница 46

Ніл Гілевіч

X.

У родны двор пагодным летнім ранкам Якуб зайшоў з салдацкім рэч-мяшком, У бляклай гімнасцёрцы з акуратна Пад рэмень падаткнутым рукавом. Перахрысціўся перад ганкам, вочы Далонню выцер, уздыхнуў глыбей, I ў гэты міг пявучы голас Вольчын З разнасцежаных вылецеў дзвярэй. В о л ь к а Якубачка! Браток! Герой наш мужны! А родненькі! А дзе ж твая рука? А мамачка! А татачка! Чаму ж вы Не сустракаеце свайго сынка?!.. Я к у б Здарова, мілая сястра, здарова! А слёз не трэба. Слёзы ты замкні, - Як тата раіў... Хай яе з дарогай! - Змарыўся страшна за чатыры дні. Амаль не спаў: ні ў цягніках набітых, Ні на вакзалах... Нават не прылёг. В о л ь к а Хадзем жа ў хату! Божачка, які ты Увесь змарнелы!.. Я к у б Ну, здароў, парог! Здаровы, сенцы! I здарова, хата! А гаспадыня дзе? Дзе гаспадар? Даруй мне, мамачка! Даруй мне, тата! Павек мне карай гэты страшны ўдар. Даруй і ты мне, мілая сястрьша, Што сіратою стала праз мяне. Ні прымірыцца з гэтым, ні забыцца На гэты боль я не магу і ў сне. В о л ь к а Якуб! Не трэба так. Відаць, над намі Такі ўжо лёс. Не мучайся дарма. Я тут усё - і днямі, і начамі – Абдумала... Тваёй віны няма. Што пазвярэлі многія і кроўю Упіцца праглі - ты тут ні прычым. Ты да людзей быў з Богам і з любоўю. I бедаваў, і думаў аб адным – Што з нашым краем будзе? З Беларуссю? Я помню ўсё, што ты мне гаварыў... Я к у б Ах, Волечка! Я ж думаў, што вярнуся Да тых, хто свет мне гэты падарыў. Ты завядзі мяне да іх магілы – Пацалаваць зямлю на курганку... В о л ь к а А як жа, сходзім, сходзім, братка мілы, Але спачатку - адпачні крыху. Я зараз бульбачкі звару, яечка Спяку - як мама некалі пякла... Я к у б А заўтра я, відаць, схаджу ў мястэчка, Да дзядзькі. Як ён там? Даўно была? В о л ь к а Даруй, браток, што я табе ў апошмім Лісце не напісала пра бяду. Забралі дзядзьку... Прама там, на пошце, Дзе працаваў... і кануў - бы ў ваду. Я к у б Забралі?.. А за што яго забралі? Што быў настаўнікам у час вайны? Вол ь к а Не ведаю... нічога не сказалі. Прыйшлі, арыштавалі й павялі. Я к у б Ну, ясна... Тая ж клямка беларусу. Цяпер ужо за тое, што не здох Пад акупацыяй... Што хлеба лусту Сумленнай працай зарабляў, як мог. А да цябе сюды энкавэдзісты Прыходзілі? Пыталі пра мяне? В о л ь к а Яшчэ зімой... І я дала твой ліст ім. Вось бачце: ён - на фронце, на вайне. I болей не чапалі, дзякуй Богу. А што пытаць? Ці ж не відно і так? Ты інвалідам стаў за перамогу. Вось — вернасці тваёй найверны знак. Я так, мой братачка, перажывала, Калі ты напісаў мне пра руку! Я к у б А мне, паверыш, як бы нават стала Там, у шпіталі, спакайней крыху. Падумаў: ну, цяпер ужо, напэўна, I сапраўды я заслужыў давер – Хоць гэткаю цаной неміласэрнай. Нарэшце ўжо адчэпяцца цяпер. Дазволяць мне на працу ўладкавацца Па спецыяльнасці - і ціха жыць. А зараз... Мушу я табе прызнацца – Адчуў: душа, як і раней, дрыжыць. Як толькі ты сказала мне пра дзядзьку, Так і ўзмуцілася на сэрцы муць. В о л ь к а Не, ты не бойся, брат! Табе ў аддзяку За подзвіг твой спакойна жыць дадуць. А як жа! Ты ж герой! Я дзесь чытала: У Грэцыі калісь такіх, як ты, Так моцна ўся краіна шанавала, Што інвалід вайны быў - як святы! Я к у б Дык гэта ў Грэцыі!.. А ў нас калекі Пайшлі ўжо з «Лазарам» па цягніках. Ну, але ладна. Раскажы мне лепей, Як ты тады перажыла той жах. В о л ь к а Тады перажыла... Адгаласіла. Адплакала. Адвыла. Адраўла. Сама не знаю, дзе ўзялася сіла, Што мне тады памерці не дала. Тады... А потым... I не ўспомню, мабыць, Калі мне стала лезці ў галаву, Што я не маю права жыць і марыць I што цяпер я - не перажыву... Я к у б Ты гэта кінь! Вось выдам цябе замуж, Сям'ю займееш, дочак і сыноў Народзіш... В о л ь к а Не. Нічога ты не знаеш. I не ісажы мне нават гэткіх слоў. Яму, адзінаму майму ад Бога, Не здраджу я ніколі і ні з кім. Я не магу і думаць пра другога. Маё жыццё закончылася з ім. Які ён быў тады, той страшнай ноччу, Калі прымчаўся нас уратаваць! Нібы архангел сам з нябёс саскочыў - Каб між каханай і забойцам стаць. Калі б ты чуў, якім мальбоўным крыкам Ён крыкнуў мне: «Зараначка, бяжы!..» А ты гаворыш... Не, дзеля прыліку Я не вярнуся ў гэты свет чужы... Я к у б Я разумею, Волечка... Хоць сам я Не знаў кахання гэткага... Але - Ты мусіш жыць. Гаворана ж у псальме: «Хай ворагі не ўцешацца мае». Патрэбна жыць, сястрыца, жыць! Нічога Цяпер не бойся, калі поруч я. Трымайся! А тым часам, з ласкі Бога, I скруха паразыдзецца твая...