Читать «Паланэз Агінскага (Лірыка. Паэмы. 1996 – 2002)» онлайн - страница 13

Ніл Гілевіч

ЗА ШТО ?

(Патлумачэнне)

Мадэльны «натрыёт і дэмакрат» Лютуе, што на беларускай ніве Паэт займае месца надта шмат: «Ату яго! Лупі яму па грыве!» За што не церпіць творцу ягамосць? А ўсё за тое: позіркам паэта Той бачыць юду кожнага - наскрозь, I кожны юда адчувае гэта. 2001, лістапад

* * *

Паэзію аспрэчыць немагчыма. Тым больш - адпрэчыць ад душы сваёй. I нават адвярнуўшыся, плячьша Адчуеш: дастае! I праўда ў ёй! I як бы ні хлусіў сабе, і як бы Ні суцішаў сябе: «Ат, што той верш!» - Паэзія бярэ цябе за жабры Пытаннем страшным: для чаго жывеш? 2001, лістапад

У БАЛЬНІЦЫ

Голас пазнала і дотык рукі. А воч не адплюшчыла - сілы няма. «Мусіць, усё...Адслужыла я вам...» - Ледзь прашапталі бяскроўныя вусны. «Не! - закрычаў я ад роспачы нема. – Толькі не гэга! Не ! Толькі не гэта! Толькі не гэта, не гэта, не гэта!.. – Тахкае ў скронях, стукоча ў грудзях. – Ты не пакінеш мяне, не пакінеш Безабароннага ў роднай краіне, Бездапаможнага, як дзіцяня. Глянь, як, пачуўшы тваё «адслужыла», Сташна злякаўся, спалохаўся я, - Так, што ажно пацямнела ў вачах, Так, што магу і цябс апярэдзіць – Грымнуцца тут жа, і ўражаны ўрач, Пульс перастаўшы лічыць небараку, Скажа, не гоячы расчараваня: «Дзіўна! Паэт, а зваліўся ад страху, Што застанецца адзін, без яе. Божа, які слабачына! А ў вершах – Ледзь не героем сябе выдае...» 2001

ХЛАПЧУК З ГАЛАМЯНКАЙ

Белабрысы, Гадоў дзесяці, магчыма, З вялікімі Зеленавата-шэрымі вачыма, З тварыкам жоўтым, бы з воску, Хлапчук абгрызае костку. Ён прыбег, галодны, са школы I сам, самастойна абедае. Маці на працы. Прыйдзе а шостай дзесьці. Ды што за бяда? Ён ведае: Суп на пліце, Трэба тодькі пагрэць - і есці. Для яго гэта звыклыя рэчы - I ў краму схадзіць, I сябе абслужыць на кухні. Калі суп быў высербаны дарэшты, Ён узяўся за харч наступны - За знойдзеную ў каструлі галамянку - Ладную голую каравячую костку. Гэта маці заўчора Купіла касцей цалафанку. Нейкі дзядзька прадаў па-боску. Нават можна сказаць - Аддаў іх амаль задарма, Калі зразумеў, што яна Гэтыя з духам мясным прысмакі Купляе не для сабакі. Моцна трымаючы костку ў руцэ, Ён пажадліва абгрызае На яе галоўцы белыя храшчыкі. Храшчыкі — Мяса на ёй і для смеху няма. Толькі тонкія белыя храшчыкі... Абгрызае, як гэта не раз Рабіла, ён бачыў, маці. I хрумстае, хрумстае зубкамі I глядзіць, Ці няма дзе яшчэ абгрызці? А потым, зноў жа, Як гэта рабіла маці, Бярэ сваю алюмініевую лыжку I пачынае ў яе вытрасаць З галамянкі мазгі, Бо ведае, што гэта Незвычайная смаката - Сакавітыя і салодкія З каровінай косткі мазгі. Мазгі не вывальваюцца, Хоць ён і прыстуквае Полым канцом галамянкі Аб донца лыжкі. Тады ён бярэ сталовы нож З завужаным на канцы лязом (Гэтак рабіла і маці) I пачынае соваць у костку, Калупаць і пакручваць Тое лязо ўнутры. А потым зноўку трасе. I — о, чаканая радасць! У лыжку вывальваецца камячок I сок выцякае - Тлусты салодкі сок!.. Шкада, што гэтае смакаты — На адзін раз у рот пакласці. Зараз ён, адкуеіўшы хлеба, Забярэ смакату губамі I з'есць. I адчуе усім нутром: Ах, як мала яе! Як мала! I яшчэ раз засуне ў костку лязо I будзе круціць ім высільна - Ці не засталося хоць крышку? I зноў будзе трэсці, прыстукваюы Полым канцом у лыжку. Нічога не вытрасшы, ён уставіць Шчарбаты канец галамянкі ў рот (Гэтак, бачыў, рабіла маці) I будзе доўга штосілы смактаць — Каб да капелькі высмактаць Тую салодкую смакату. Той нябачны салодкі стронцый. Тую салодкую смерць... Потым пойдзе і возьме кніжку (Ён надта любіць чытаць) Разгорне і ўголас, хоць і не гучна, Прачытае прыгожы вершык Пад назвай «Жыве Беларусь!» 2001