Читать «Каханне (Кніга лірыкі)» онлайн - страница 32

Раіса Баравікова

ЛІСТ ДА АМАРАТА

Чым найцяжэй да рога пад гарy, тым радасней бывае на вяршыні, з якою асалодай гавару,— ты — як цяпельца пасля доўгай стыні. Я думаць пачынала, што турма — ўсе дні мае, адкуль ужо не выйсці... Святых i грэшных ганіла дарма, твая душа мне падказала выйсце. Не прыгнятае страт былых цяжар, бо тыя страты, як сатлелы клунак, цяпер мае жыцце — раздзьмуты жар, твой кожны доты к — першы пацалунак. Зноў стан мой паслухмяны, як струна, што кожным гукам радуе музыку, i дзень, i ноч з табою — не ў пазыку, усе, што не падман, не мае дна...

РАСЧАРАВАННЕ

Няхай ад ласкі ўчора млела, ды не спасціг ніхто душы! Пакуты выкрасліць хацела, ты — даўні боль разварушыў. Што не збылося — адасніцца, за даллю не сцяна, а даль... Пачуццям легка паўтарыцца: ізноў каханне — зноў i жаль. Хацела б горыч я аспрэчыць, ды ці не раз ca мной было,— кляліся, цалавалі плечы, a позіркі былі як шкло... Танюткай шторкі трапятанне, за шыбай — снежаньскі лядок... Парыў астуджвае прызнанне — «Твая!» — ты сэрца на замок!