Читать «Каханне (Кніга лірыкі)» онлайн - страница 31

Раіса Баравікова

САЛАМЕЯ ВЫРАШАЕ ПАДАРОЖНІЧАЦЬ

Ой ды за акенцам ні бур'ян, ні ружа, за маім акенцам узнялася сцюжа... Сцюжа узнялася, сцелецца вятрыскам, то сіпіць здалёку, то смяецца зблізку. Хто яе суніме, хто яе ўгамоніць i чые ля ганка вараныя коні? Коні вараныя, песні балагола, сяду i паеду па раўніне голай. Па раўніне голай, дзе гуляе сцюжа, улагоджваць ветры, забываці мужа...

САЛАМЕЯ, МІЖ ІНШЫМ, ЗАПІСВАЕ Ў ДЗЁННІК

Бывае час, калі замрэ дыханне ад змовы думак строгіх з пачуццём, якое выліваецца ў блуканне жаданняў... I не можа ўжо жыццё спыніць той гон пякучай, прагнай змовы. Шапчу імя тваё, мой юны бог! Прыйдзі... Спакуса апранецца ў словы, i я скажу табе — ты перамог! Цяпер я ўся толькі ў тваёй уладзе... Ці ж можна мудра, стала разважаць i ўсёй істотай гінуць у паглядзе вачэй тваіх?.. Як цяжка мне маўчаць, бо ты прыходзіш не адзін, з сябрамі! Таюся я, раскладваю пасьянс i ўся гарy... Анёл кахання з намі, ён цвеліць, ён штурхае ў бездань нас.

ЯШЧЭ АДЗІН ЗАПІС У ДЗЁННІКУ

Жыцце жанчыны — зараснік шыпшыны. О бойся, недарэчы, заблукаць, калі пасля вясёлае сябрыны спатрэбіцца ласкавая рука... Ўзаемнасці ні ў чым не абяцалі, ды на парозе нашага расстання тры тыдні зоркі ценямі пісалі на курганах трывожны знак кахання. Цяпер — бывай! — няпрошанай часінай, ахвяра неўтаймоўнага гарэння, ты, можа, станет лепшым успамінам у радасцях другога захаплення.

ВЯРТАННЕ Ў НЯСВІЖ

Як дарагой тканіны мяккі пруг, край неба над палеткамі імгліцца, ўжо толькі ў снах здзіўляе Пецярбург, паўночная шыкоўная сталіца. Там да мяне прыязна «мой дружок» звярталася пры ўсіх царыца Ганна... Каплічка пахілёная... Стажок... Ды балагол вядзе свой спеў старанна. Ды лес асенні высіцца, як храм, ствол да ствала суседняга хінецца... Парадуйся спаўна чужым дарам, a ўкленчы там, дзе сэрца скаланецца ад дотыку ўтрапёнага да тых прыціхлых дрэў, што лета адспявалі, выпальвалі i высякалі ix, яны ж лясамі новымі ўставалі. Лясы, як людзі... Людзі, як лясы пад зоркавай таемнаю страхою, дужэюць, калі звязаны адною i верай, i любоўю на часы...

РАЗРЫЎ З ПІЛЬШТЫНАМ

С а л а м е я (горка, з дакорам) ...Агрутай разлічыўся ты ca мной за ўсе турботы i за ўсё цяпло! Не думаў, што стаяць мог над труной. П i л ь ш т ы н (з'едліва) Трагедыі б вялікай не было! Калі не для сябе жывеш — для свету, дык хай суцешыць зараз цябе свет!.. С а л а м е я (амаль з адчаем) Шльштын, я ўсё абдумала як след i волю для сябе ўзяла за мэту. Круг не замкнены, я шукаю выйсця... П i л ь ш т ы н Угу, купіўшы злагаду маю... С а л а м е я Купіўшы?.. Для сваей хіба карысці? Сябе ў люстэрку ўжо не пазнаю! Абрабаваў, перад людзьмі зняважыў, ды я дарую... Хочаш, з'еш мяне, ты толькі знай, дзе шчасця не даважыў, там дабрынёю лёс не абміне! П і л ь ш т ы н (з насмешкай) Што ж, спадзявайся!.. Лесу вер!.. Чакай!.. Ці ж мне тапіцца? Буду толькі рады! Але мяне пры гэтым не чапай. С а л а м е я (нібыта нечага шкадуе) Пра што мы? Ад нянавісці, ад здрады зноў у нянавісць... П i л ь ш т ы н (з выклікам) A куды яшчэ? С а л а м е я ( задумліва ) З'явіўшыся, нянавісць не ўцячэ... П i л ь ш т ы н (злосна) Дык, можа, кінеш зноў кашэль, дурніца, каб ад цябе ж мне зараз адкупіцца?! С а л а м е я Вар'ят!.. Які вар'ят!.. * * * Не адхварэла, лепей адспявала, бо ўжо не носіць сэрца тых пакут, я шклінкаю халоднай адтавала, адагравала воляй кожны кут... Прарочыца, распусніца, вясталка — усё ў адно, каб раптам зразумець: душа, тугой працятая, як джалкам, не можа анічога адагрэць. Туга ў вачах... Я ж верай, не малебнам вяртала ўсім гаротным ясны зрок i вось сама ад слёз пякучых слепну, ад шчасця да няшчасця — толькі крок! Сляза — радня i роспачы, i кратам. Куды ступіць? Адчай, як вастрыё... I ўпала я, шукаючы свае, а Ён падняў,— Ён, з сэрцам амарата.