7Навошта...навошта...навошта?!Гавораць жа, свет — з дабрыні.Не хоча прыслухацца пошта,што стал i пакутнымі дні.Мінае мой дом лістаноша,хвіліны плывуць, як вякі,i сніцца мне доўга пароша,вяртайцеся ў вырай, шпакі!..Азвецца зялёная засень,увяжа свой шолах у сны,—то ў нейкім нявызнаным часеты шэпчаш мне казкі вясны.У месяцы збегліся ночы,а сны — у чародку гадоў,дзе сінія-сінія вочысмяюцца з маіх халадоў.8Багаты ўзор на лйдзе выстрачці поўню з ліхтаром стачы,было адно: мароз i Свіслач,пакойчык быў,бы ўсмех начы.Нібыта твар дрымотны нечысачыў з-пад навесі галін,a ўжо хацелі ласкі плечыпад мяккай сховаю тканін.Яшчэ далёкія ад здрадыішлі, як на святло крыніц,свае ўліваючы паглядыу таямніцу з таямніц...Не знаць снягам,як сэрца б'ецца,дрэў не ўстрывожваць маладых,хай у нашчадках адзавеццадакорам той гарачы ўздых,калі, як мары, свечкі тухліi ўздрыгваў зоркі паплавок,нага шукала доўга туфлік,бы сярод багны астравок.9Не збылося. Тая ноч забыта.Ты не помніш. Дзе яе святло?!Фортка ці душа мая адкрытаўсім дажджам, што стукаюцца ў шкло.«Мілы!» — не скажу табе ніколі.«Родны!» — навучуся забываць.Многа кветак у айчынным полі,—не спяшайся поле рабаваць...Думала, гляджу замілавана,вочы — два вугольчыкі ўначы,страшна прачынацца некаханайна душой прыдуманым плячы.Акіян далёкі буркатлівы,блізкая, разгублена шапчу,—бедным будзь, але заўжды шчаслівымбачыць цябе звоццаля хачу...10Спатыкнуцца, пахіснуцца, ды не ўпасці.Будзень скрозь, а свята ходзіць госцем.Свет сярдзіты рэдка песціць шчасцем,a знябыты ў ім не бачыць злосці.Кожны міг расстаўлены да кропкі,сёння, як i заўтра, як заўжды...Спраўны майстар Час такі таропкі! —i ляцяць, ляцяць мае гады.Поўня, як астылая фаерка,вечар летні, вечаровы сум,i не трэба раіцца з люстэркам,a шчацэ гарэць ад скрытных дум.З зайздрасці не зойдзецца зайздросныз тых, што бачаць ноч, як кажаны...Свет, бы тайна, гэтым i дзівосны,—што ў ім праўда?.. Што сіло маны?..Летні сон i душны, i дрыготкі,бы дыміцца блізенька абрыў...Сню цябе. Спаткання час кароткі.А жыцце пытае ўжо: «Ці быў?»11Теперь, когда мне звезды ближе.Аляксандр БлокШумяць дажджы... a ліпень з ружай прыйдзе.Кап-кап з лістка, бы снежка растае.Дачка шчэ не глядзела ў вочы крыўдзе,смяшліва мые боцікі свае.Ёй даспадобы сцежак раздарожжа,каменьчыкаў памытых лёгкі хруст.Дачушка, мы працягнем падарожжа,то проста хустка чэпіцца за куст...То проста дожджык падае напеўнана тратуар, дзе стыла шкло ільдзін.Прахожы азіраецца няпэўна,а сэрца мае б'ецца: «Не глядзі!..»Ты! — а вочы шчэ не вераць —праўда ці гульня ілжы?Ты! — рыпяць паблізу дзверы.Ты! — з галін ляцяць стрыжы...Ты! — забілі кроплі гулка.Той жа голас... крок... яшчэ...Ты! — i стала цеснай вулка.Хустка падае з плячэй...Ты! — глядзіць дачка здзіўлёна.Як шчыток яе ўзніму...Дожджык цёплы, дол зялёны...Ты! — навошта мне ў зіму?