Читать «Разумная дзевачка (Маленькая аповесьць пра адно дзяцінства)» онлайн - страница 24

Ніл Гілевіч

— Марылька! Бяжы ў школу, скажы Івану Рыгоравічу! — загадала дачцэ Лапатуха. — Ай-я-яй, у белы свет з плачом дзіця паляцела! Што яна ёй зрабіла, гэная картавешка?..

Ніна выбегла за вёску і ўжо не так шпарка, бо стамілася, пабегла сярэдзінай дарогі туды, дзе непадалёк высіўся гонкі сасновы бор. Гэта была тая дарога, якою гады два назад яны ехалі з бацькам сюды, у Замчышча, — тая дарога, якою, калі бегчы і бегчы, можна вярнуцца туды, дзе яна жыла, дзе яны ўсе былі разам — і тата, і мама, і Ліпа, і яна, Ніна. Дзе мама з Ліпай жывуць і цяпер. I нічога пра яе не ведаюць.