Читать «Даўняе, незабыўнае...» онлайн - страница 8

Вячаслаў Адамчык

Апошняга дня яшчэ раненька Зоня праводзіла мяне ў недалёкае ад нашай вёскі старое мястэчка. Ішлі мы не гасцінцам, а вод­даль—вузкаю сцежкаю праз рэдкі бярэзнік. Яна чамусьці спяшалася ў хадзе, i мне здавалася, нібы старалася вывесці мяне найхутчэй са сваіх вачэй.

Я загаварыў зноў аб тым, што ёй таксама няма іншага выйсця, як ісці разам са мною. Мы усё-ж знойдзем прытулак, бо не ўсюды ліхія людзі. Яна-ж зноў пыталася ў мяне, дзе мы дзенемся? У вёсцы свая хата, свой кавалак хлеба. А што паганы бацька, то яе так пакарала доля. У сініх вачах яе быў смутак цяжкага растання. Зоня неспадзявана для мя­не забегла наперад, нібы хацела перагарадзіць дарогу, папрасіла:

— Не едзь далёка! Застанься блізка дзе. Пачакай!

— Дзе-ж мне застацца?

— Дзе-небудзь. Не пакідай мяне! Я баюся!

Я не суцяшаў яе, я гаварыў праўду, ад сэр­ца, шчыра:

— Скора вярнуся, вярнуся, Зоня. Толькі не выходзь за яго. Чакай мяне.

...Нашто прыпамінаць тое, што так цяжка i невыносна пераносіць самому, што так востра даймае чалавека.

Я пайшоў у свет. У той час нават работу давялося знайсці нялёгка. Я не меў права на той мізэрны грош беспрацоўнага, што выплачвала гміна.

Марны лёс закінуў мяне ў Беласток, дзе на чыгуначнай станцыі я наняўся прыватным рабочым.

У мяне завяліся ўласныя грошы, але мне было не да заробкаў. На сэрцы ляжала дру­гое. Мяне цягнула ў Бярозаўку. I я вярнуўся.

Помню ужо добра сцямнела, калі я сыйшоў з цягніка ў мястэчку i дзе гасцінцам, а дзенаўпрасткі полем спяшаўся ў Бярозаўку. Ідучы, я нікога не спаткаў, толькі на поўдарозе мяне засціг дробны дождж з моцным вет­рам. Да вёскі тры кілометры хады, і я нават не заўважыў, як выйшаў на вуліцу. Падыходзячы да сіўтуковае хаты, адчуў сябе трывожна: ногі здаліся не сваімі, забілася сэрца, і мяне апанаваў нейкі страх. Дождж перастаў, і адсунулася цемень ночы. Па небе нізка плылі папяловыя хмары, і дзе-ні-дзе прасвятлелі сінія лапінкі чыстага неба. Воддаль ад вуліцы, на невялікім грудку, выступала знаёмымі абрысамі сідарава хата.

мароў. Яны складаюць ча­тыры вялікія канцэрты.

Папулярнасцю карыстаецца самы юны ў трупе артыст — марскі леў Дадон. Ён — «жанглёр».

Сямімесячны мядзведзік Байкал — падарунак сібірскіх паляўнічых — танцуе, катаецца на барабане, пера-

У хаце не было агню. Толькі на кухні гарэла лямпа. Але да сідаравай хаты і даступіцца было цяжка: за гэты час ён наўкруг абнёс яе плотам, абгарадзіўся. Тады плот быў толькі ад вуліцы, а цяпер i з тыльнага боку сажняў у чатыры стаяла новая агарожа. Я, не доўга думаючы, учапіўся рукамі за трывалыя частаколіны, на адных руках пераскочыў цераз плот і зазірнуў ў акно.

Два неразлучныя сябры Рачо t Пунчы.

У кухні было двое: на печы падкурчыўшы пад сябе ногі, сядзеў стары Сіўтук, i як два гады таму назад, у сподняй бялізне. Ля століка, спіною да мяне, умасціўся незнаёмы чалавек.

«Няўжо Васіль?»—Я пачаў пазнаваць. Галава павярнулася. «Нос, той самы дзюбаты нос».

Мяне адолела нейкая слабасць, апанаваў халодны страх. Я не помню, як дайшоў да брамкі. Мой неспакой павялічыўся.—Чаго ён тут? Ён яе...— я скрыгануў зубамі, але думка была адна,—ён узяў яе замуж. Інакш не сядзеў-бы тут.