Читать «Шабаны» онлайн - страница 115
Альгерд Бахарэвіч
Ці пацягнуць Шабаны на тое, каб быць камусьці малой радзімай? Ці будуць хаця б для кагосьці яны сьвятым кутком, які прыгадваеш у далёкіх падарожжах, па якім ліеш крадком сьлязу? Ці гэта месца, якое не выклікае нічога, апрача стомы, задухі і нянавісьці? Шабаны таксама цалкам маглі б мець свой музэй перасяленцаў. Тых, хто засяляў пустыя яшчэ, толькі што выраслыя шабаноўскія дамы ў сямідзясятыя — і тых, хто засяліўся сюды пазьней. Чарнобыльскіх перасяленцаў і тых, хто зьехаў з Шабаноў пры першай мажлівасьці. Па сутнасьці, экспанаты, якія маглі б запоўніць такі музэй, я і апісваю тут, у гэтай кнізе.