* * *Я не забыўся,дзе мой родны дом,я кожны дзеньяго прыпамінаю:ці з-за стала ўстаю,ці ў ложку засынаю,і ў дождж, і ў снег,і раніцай, і днём.Маё дзяцінствамне ўваччу стаіць –і з печы блін,і баразна у полі.Як мне забыць?Я – частка горкай долі.Што я адтуль,мне проста не ўтаіць.Ніколі не вярнусяўжо туды,у гэны час,гаротны і пяшчотны.Прыжыўся ў іншым месцы я,залётны,а ўсё вяртаюсяў дзіцячыя гады.* * *Зноў вяртаюся з падарожжа,а няўпэнены быў, ці вярнуся ...Са слязамі шапчу: «Як прыгожаНа Радзіме маёй – Беларусі...»Быццам бы аніколі не бачыўнашых вёсачак, нашы палеткаў,«мерседэсаў» ля новых дачаў,і з грыбамі мурзатых падлеткаў.Гэта ж наша ўсё – і прысады,і цялё, што за студняй пасецца,і на возе малыя, што рады,як пад імі той воз трасецца.Тое ж самае ўсё – ды не тое,Беларусь мая твар свой змяняе.Хай жа боскае ў ёй, святоецень ніякі не засланяе.* * *Прабіўся я цяжка праз голад і сцюжы,праз жорсткія пасткі, што ставіў мне лёс.Не стаўся нахабны, ні вёрткі, ні дужы,праз продань нявыкруткі Бог мяне нёс.Не сумняваюся: верыць – не верыць?Вера мне моцы ў жыцці надае.А звычка свой поспех «зялёнымі» мерацьда слабай душы маёй не прыстае.Прыходжу на фініш.Ні славы, ні грошай...Я не наўчыўся дабро набываць.Затое валодаю мудрай раскошай:на беды не скардзіцца,звягітрываць.* * *Яна сядзела злева ля вакна,а ён круціўся, як з сабой ні біўся.Хлапца зусім не бачыла яна.Ён злосным неслухам рабіўся.Тры кучаравінкі каля яе вушэй...Вачэй не адрываў ад іх, нябога.У свеце анікога харашэйі разумней не ведаў ён нікога.Яшчэ і сёння вобраз той жывы...Як склаўся лёс яе?Жывецца «кучарава»?Не павярнула аніразу галавыубок яго, дурненькага, направа...* * *Вакол мяне настала ціша,як быццам і няма мяне.Ніхто не звоніць і не піша,і проста так не зазірне.Я не прывык да адзіноты,мне сэрца ад яе баліць.Меў сябра, з жартам, анекдотам,і меў гатовага наліць.Чакаю, можа, хто заскочыць,без мэты, так, пагаманіць.Душа камунікацый хоча,яе ніяк мне не змяніць.Сяджу, нуджуся і чакаю,на двор праз шыбу глядзь-паглядзь.Вось так паволі прывыкаюз сабой, самотным, размаўляць.