Читать «Рэшта» онлайн

Уладзімір Папковіч

Ўладзімір Папковіч

Рэшта

Вершы

Пытанні Не пытайся, чаму я такі, не шукай, дзе прычыны ды фактары... Пераблыталіся вякі у душы маёй і ў характары. Не пытайся, хто я такі, і адкуль такая парода... Не высокага роду я... І бацькі мае выйшлі, як кажуць, з народа. Не пытайся, а як я, такі выжываю і што адчуваю... Сілу Боскай магутнай рукі зведаў я і сябе не хаваю. Надзея Сяргею Макарэвічу У працы, у сяброўстве, у каханні не абыходзіцца зазвычай без тугі. Шчаслівы быў... і вось расчараванні... Усё сплялося у клубок тугі. Ты волю страціў, ты не бачыш выйсця, і на падмогу аніхто не йдзе. Ты ўжо забыў, што дужы быў калісьці і мог супроцьстаяць любой бядзе. Цябе пужаюць змрочныя падзеі, і страх жыве, стаіўшыся ў грудзях. Каб не іскрынка кволае надзеі, хто вывеў бы цябе на светлы шлях… Не стрымаць Як хутка, нястрымна бяжыць малое дзіця за вароты! Упала, крыху паляжыць, зноў рынецца ў цемру і слоту. Кроў на каленях, лакцях... Пусціце ж яго, панове... Надзеяй завецца дзіця, імкнецца яно да Любові. Мара жанчыны Я ведаю, як гэта ўсё бывае – Не першы дзень жыву на белым свеце, – як дождж ліе, і вецер завывае, як плачуць горка без нагляду дзеці. Зімовы шэры сум і краскі мая у хаасе і ў мітусні праходзяць. І гэта шчасце? Не прымаю. Святла не бачу. Сцены сум наводзяць. Мне выбрацца б на волю, у абшары, Каб вецер лёгка валасы кудлаціў, адчуць на целе лёгкі сверб загару, прабегчы басанож па сенажаці. І засмяяцаа ўголас, без прычыны, і радасці слязу змахнуць употай, зазнаць сябе жаданаю жанчынай усёй істотай. * * * Мінулае не апяю, не ўслаўлю і не зашклю у гожай раме. Пайду і свечачку пастаўлю, пакутніцы вялікай – маме. Яна свой век адгаравала, малую долю хто ці зведаў таго, што маме перапала з несправядлівасці і бедаў. Калі ж здаецца мне: валюся, нічога ў свеце больш не міла, тады я кленчу і малюся, як мама некалі рабіла. Навошта зноў... Табе здаецца: атрымалася, пачатак ёсць, канец даробіш, што толькі ў думках планавалася цяпер жыццёва ты ўвасобіш. Надзеі, мэты – па парадку належна здзейсняцца. І кропка. Навошта ж зноў усё з пачатку ты выштукоўваеш таропка? Старасць Мне старасць не падабаеца, зусім не люблю сваю. Нічога ўжо не адбываецца... Моўчкі ў натоўпе стаю. Бягуць, мітусяцца, штурхаюцца, ад ранку да ночы – штодня. Мне гэта не падабаецца... Прайграная мной гульня…