* * *Ды не паеду я ў Анапу,не палячу ў гаючы Крым.Пайду, прылягу на канапу,зраблю сабе маленькі дрым.Душу паціху супакою,настроюся на дабрыню,і, лежачы ў сваім пакоі,сяброў прыпомню і радню.І задрамлю я ў сэрцы з імі,і ўбачу каляровы сон:я побач з мёртвымі й жывымііду да Бога на паклон.* * *Варта камусьці крыкнуцьі сэрца маёзадрыжыць.Ніяк не магу прывыкнуць,што можна без страхужыць...Выйду я ў чыстае полеі ў небазагалашу:«О дайце мне, дайце ж мне волю,болей нічога я непапрашу.»Ноч мяне змрокам накрые,прыспіць на ўвесь светаднаго.О Маці святая, Марыя,Дай сілу мне сынатвайго...
Песні
* * *Нястрымна і смела ляцелі арэлі,Насуперак страхам, насустрач вятрам...І тахкалі сэрцы, і шчокі гарэліІ вольнае волі хацелася нам...А сонца свяціла і мружыла вочы,Хацелася гучна крычаць і спяваць,Імкнуліся ў высі мы, у зааблочча,І вецер за намі не мог паспяваць.Ах, вольная воля, ты вабіш і клічаш,Пяшчотна ўсміхаешся людзям здаля,Ты рай абяцаеш, ты радасці зычыш,А ўнізе чакае нас маці-зямля.Мы дом павітаем, мы маму абдымем,Мы іх не забудзем, дзе б мы ні былі.Жыць будзем заўжды з незаплямленым імем,І весяліцца на роднай зямлі.* * *Ціхі вецер вее ў полі,Мякка гладзіць каласы.Песня чуецца на волі,Звонка льюцца галасы.Дзеці рушылі ў паходы,На жаданы вольны ўрок,Да прыроды, дзе прыгодыІх чакаюць, што ні крок.Разгадаюць таямніцы,Здзівяцца не раз, не два…Піць ваду будуць з крыніцы,Слухаць, як расце трава.Сонца сыйдзе за пагоркіІ на змену ноч прышле,Заміргаюць хітра зоркі,Месяц ў небе паплыве.І ніхто больш не гамоніцьУ зялёным шалашы.Толькі звон нябесны звоніцьУ прасветленай душы.Любы крайЛюбы край, жыцця крыніца,Ружай гожаю цвіцеш.Мне табой не надзівіцца,Песняй мне душу усцеш.Любы край, званочкі кветакУрачыста ўсім звіняць.Радуеш старых і дзетак.Хочацца ўвесь свет абняць.Любы край, ты напаўняешСлодыччу маю душу.І ты, пэўна, добра знаеш,Да каго найперш спяшу.Любы край, сваю Радзіму,Я з малых гадоў люблю.Я ў бядзе цябе не кіну,Віншаванні ў песні шлю.* * *На вольную волю, да сонцаІмкнемся душою заўжды,У свет наш, шырокі, бясконцы,Вясёлы і малады.На волі спяваецца звонкаПра луг, пра палі і лясы.А з намі спявае старонкаНа розныя галасы.У доме высокім ці ў хацеІмкнецца народ да святла,Мы чуем, як родная маці,Свой голас у песню ўпляла.І ў хоры магутным запелаПрырода і з ёю народ.І песня удаль паляцелаБез межаў і перашкод.Расслабцеся!