РЫЖКІЯ ўжо знайсці іх і не марыў:За дзень бадзяння па гаяхЗ дзесятак бабак і свінаракУ кошык свой і ўкінуў я.I вось пад елачкамі — не руш:Яны, рыжманыя кружкі!I тут і там — вачам не веру —Па травяным лужку — рыжкі!На крохкіх ножках-карацелькахНяйначай, зверанят сям'я —У зелянавых жылках ценькіхЗастылі ў страху між куп'я.Я не спяшаў іх рэзаць, рыжых,Хадзіў ля іх, паўз той лужок.А калі браў, падоўгу слізгаўУ пальцах, як жывы, рыжок.ВАСІЛЬКІЯ зноў пра вас спяваю, васількі —Як хораша сінееце вы ў жыце!Над вамі спраку веку жаўрукіВысока заліваюцца ў блакіце.З блакітам, з неба яснай сінявойЯ вашы параўноўваю пялёсткі.Параздавалі шчодра колер свойВы дзетвары белагаловай вёскі.На тое ж, што ад вашай сінявыПазбавіліся б сейбіты ахвоча,Бо як-ніяк, а пустазелле вы,—Чамусьці зноў заплюшчваю я вочы.* * *Дома ў нас — не за колькі зямельна лужкуці не бачыў ты дзіва:з веку ў век,з лета ў летаруплівапералічвае краскічмель.* * *Хто месяца жарынуУ надбор'е запусціў?0 як ён азярынуНачную асвяціў!Паслаў — каму пад ножку? —Жывую, з серабраНябесную дарожкуПа хвалях і вірах!Пайшла яна — успышкамі —Па беразе ў расе,Па голках хвой, па шышках,Па верасе.Хто месяца жарынуУ надбор'е запусціў?І чый там, у ажынніку,Гарачы шэпт: «Пусці!»НАШАМУ ЛЕСУГодны лес! Над табой, разгайданым,За стагоддзем стагоддзе пяе.Разбіваліся ўшчэнт ураганыАб зялёныя грудзі твае.Непахісна, як волат замглёны,Ты стаіш: у зямлі — карані.У ліхія гады ад палонуКрай увесь ты сабой бараніў.Еду дзень, а паўз шлях зноў, узнёслыя,Сосны, сосны — камель пры камлі.Вечна ж грайце пад хмаркамі, сосны,—Варта верная роднай зямлі!* * *Туманам зацягнула дні —Зноў свету не відаць.У парнай белай цішыні,Застыўшы, ліпы спяць.Год новы побач, за сцяной,I на табе — туман:Зноў над прымоўклаю зямлёйВарожыць, як шаман.Шляхі і сцежкі — мокры глей,Раскіслі — не вылазь.Ледзь ступіш — чэпіцца, як клей,Да чаравіка гразь.I сніцца, сніцца ўсім адно:Ідзе-гудзе сама,Шлейф белы кінуўшы ў акно,Завейная зіма.