Читать «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...» онлайн - страница 3

Алесь Пашкевіч

Але род, прадстаўнікамі якога былі пісары і скарбнікі каралёў Рэчы Паспалітай і князёў Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (як, да прыкладу, Васіль Кастравіцкі, пісар караля Януша Радзівіла), паступова бяднеў. У сярэдзіне XIX ст. Караль (Карл) Самуілавіч Кастравіцкі, бацька будучага пісьменніка, валодаў толькі сядзібай-фальваркам Навасёлкі на Койданаўшчыне (цяпер – Дзяржынскі раён Мінскай вобласці). І да сёння засталіся на той зямлі і дом-палац з высокімі калонамі (цяпер выкарыстоўваецца як сельская бальніца), а таксама рэшткі цаглянай стайні і брамы. І мураванка для работнікаў на некалькі сем’яў…

Гаспадарка ў Навасёлках вялася Кастравіцкімі згодна з найноўшымі тагачаснымі навуковымі дасягненнямі, а тыя 6 сялянскіх двароў, якія належалі да фальварку, не адбывалі паншчыны, а жылі на правах чыншавікоў, што ў той час сустракалася вельмі рэдка.

Караль Самуілавіч, гарбаты ад нараджэння, быў высокаадукаваным чалавекам (меў, да ўсяго, добрую агранамічную адукацыю), вельмі любіў музыку.

Каганцова маці, у дзявоцтве Алена Свентаржэцкая, паходзіла з багатай беларускай сям’і з-пад Стоўбцаў, закончыла Віленскі інстытут. Яе бацька, згодна з сямейным паданнем, гаварыў амаль толькі па-італьянску i быў вучоным. Пабраліся будучыя бацькі Каруся Каганца, калі ім было адпаведна 40 (Каралю Самуілавічу) i 19 (Алене) гадоў.

У . за ўдзел у паўстанні Караль Кастравіцкі, як і яго брат Казімір, быў высланы ў Ciбip, а зямля i маёмасць у Навасёлках — канфіскаваныя. У Табольску ён знайшоў сабе службу, а ў хуткім часе да яго прыехала i жонка з трыма дзецьмі: сынамі Стасем і Амброзіем ды дачкой Досяй. Там, у далёкім Табольску, 29 студзеня (10 лютага — па новым стылі) . i напоўніліся ўпершыню паветрам — марозлівым, ciбipcкiм — грудзі беларускага немаўляці Kaзiмipa Рафаіла (такое яго поўнае iмя) Карлавіча Кастравіцкага i загарэлася пакуль яшчэ кволае сэрца цяпельным светачам, што праз колькі гадоў разальецца на радзімай Беларусі Каганцовым Будзімірскім святлом...

Брат жа Караля Кастравіцкага Міхаіл Апалінарый, штабс-капітан рускай арміі, таксама ўдзельнік антырасійскага паўстання ., здолеў эміграваць у Еўропу. 26 жніўня . у Рыме ў ягонай дачкі Ангелікі (Анжалікі) «пазашлюбна» народзіцца сын Вільгельм Альберт Уладзімір Аляксандр Апалінэр Кастравіцкі, які, узяўшы за псеўданім дзедава імя (як ягоны дзядзька Карусь Каганец — бацькава), стане сусветна вядомым паэтам Гіёмам Апалінэрам (сябры яго яшчэ называлі паводле дзедавага і матчынага прозвішча Кастро…

Ссыльны Караль Кастравіцкі, на якога навалілася цяжкая хвароба, неаднаразова — нібы наперад ведаючы свой трагічны лёс — дамагаўся права для сям’і вярнуцца на родную зямлю. З цяжкасцю, але ўсё ж атрымалі Кастравіцкія ў . дазвол на гэта. Караль Самуілавіч купляе трое коней i сані, i ўся сям’я «сваім ходам» — праз снег і мароз — выправілася ў зваротную дарогу.

І была сцюжа, і былі змрочныя — толькі б пераспаць у цяпле — прыстанкі. Стамілася цяжарная жонка, хоць і трывала ўсё моўчкі і мужна, трымаліся і дзеці…