Читать «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...» онлайн - страница 2

Алесь Пашкевіч

Ад чаго ўзгарэлася зорка Kaзiмipa Кастравіцкага, хто давыпеставаў укладзеныя Богам душэўныя зернейкі таленту гэтага чалавека?

Два ягоныя псеўданімы — Карусь Каганец і, меней вядомы, Будзімip — вельмі яскрава перадаюць нам змест ягонай дзейнасці i ўжо caмi па сабе кідаюць водсвет на загадку творцы. Нездарма ж частка першага, найбольш прызнанага i вядомага, — народная форма iмя бацькі, неспакойнага змагара з бунтарнага шляхецкага роду Кастравіцкіх — Карла Самуілавіча. Каганец, відавочна, загарэўся з рэштак вуголля антырасійскага вызваленчага паўстання . i ідэйным натхняльнікам меў велічную постаць Кастуся Каліноўскага (не выпадкова ў 30-ю гадавіну паўстання i была створана вышэй згаданая «Прамова»).

Кастравіцкія здаўна мелі свой родавы знак — герб «Байбуза», рэдкі i арыгінальны. З пакалення ў пакаленне перадавалася легенда аб тым, як адзін з ixнix родзічаў, што быў пры двары вялікага князя, выратаваў яго ад немінучай смерці — забіўшы з лука змяю, трапіўшы ёй акурат у галаву. I таму ўзнікла на чырвоным полі гербавага шчыта страла ды застыла на стагоддзі танклявая змейка на ёй... На шчыце маюцца яшчэ выявы белых грыбоў (гарманічна звязваючы яго сюжэт з лясным пейзажам), праз этымалогію якіх некаторыя вучоныя спрабавалі вывесці назву герба — «байбузовы», маўляў, блізкі «грыбному». (Карусь Каганец, па сведчанні яго дачкі, меў вялікую цікавасць да свайго герба.)

Першым з Каганцовага роду дайшло да нас iмя Івана Кастравіцкага, праваслаўнага шляхціча, скарбніка Мсціслаўскага княства (XV ст.), які за добрую службу атрымаў вёску Кастравіцы на Гарадзеншчыне. (Яшчэ даўней гэты род меў прозвішча Бакуновічаў, баяр Мсціслаўскіх.) У XVI ст. унук Івана — Сцяпан Кастравіцкі — прыняў каталіцкую веру. Далей, пасля пярэбараў з гарадзенскіх Кастравіцаў, родавага кута, на Меншчыну, адбылося i пералічэнне Кастравіцкіх з віленскіх дваран у менскія. Можна адшукаць нават i той дакумент аб зацвярджэнні за iмi дваранскай годнасці з захаваннем таго ж герба «Байбуза» — ва «Указе Правительствующего Сената Герольдии» ад 30 чэрвеня . за № 16277. Менскі Дваранскі Сход запісаў Кастравіцкіх у шостую частку дваранскай радаслоўнай кнiгi Менскай губерні — як прадстаўнікоў паважанага старажытнага радавода (у той жа раздзел, да прыкладу, было занесена і прозвішча Вінцэнта-Якуба Дуніна Марцінкевіча). Пашанотныя дваранскія кнігі падзяляліся на шэсць частак-раздзелаў. У першую ўносіліся радаводы, якім дваранства прызначалася ўладамі за адметныя выслугі, у другую — за ваенныя адзнакі, у трэцюю — за грамадзянскія і службовыя заслугі, у чацвёртую — залежныя роды, у пятую — сем’і, адзначаныя тытулам. Самыя ж «пачэсныя» старажытныя дваранскія дрэвы належалі да ганаровай шостай часткі.