Читать «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...» онлайн - страница 23

Алесь Пашкевіч

Вязнямі «Пішчалаўскага замка» былі Алесь Гарун (1907), Якуб Колас (1908–1911). …І герой гэтага нарыса, сын паўстанца . Карусь Каганец, як і пасля яго (парадоксы беларускай гісторыі!) — многія вядомыя літаратары, пачынаючы ад Ларысы Геніюш…

Развітаўшыся з сям’ёй, пабачыўшы перад расстаннем блізкіх сяброў, Карусь Каганец у сярэдзіне ліпеня . выбраўся ў Менск. Апошнія дні на волі ён праводзіў у Антона Апалінаравіча Шабуні, даўняга таварыша, менскага адваката — гэта яго адрас захаваецца на лісце Казіміра Карлавіча да жонкі ад 16 ліпеня: «прис[яжный] повер[енный] Шабуня. Преображенская, дом Русецкой», гэта ён дапаможа Каганцоваму Янку ўладкавацца на вучобу ў менскую гімназію, урэшце, гэта яны — Карусь Каганец і А. Шабуня — першымі з Менску ўступілі ў Беларускую Рэвалюцыйную Грамаду і ахвяравалі распачатай справе ўжо не першы год…

Жонка ж гасціннага гаспадара — Эмілія Іванаўна — была роднай сястрой Івана і Антона Луцкевічаў. Яна, дарэчы, замацуе звяно стасункаў паміж Карусём Каганцом і Максімам Багдановічам, які пра пісьменніка ведаў толькі па рэдкіх (на старонках друку) творах, нягледзячы на што часта ўзгадваў у сваіх крытычных артыкулах. Яна, Эмілія Шабуня з роду Луцкевічаў, будзе доўга распавядаць Максіму пра Каруся Каганца, калі той летам . наведае хутар яе дзядзькі Вацлава Лычкоўскага непадалёк ад Ракуцёўшчыны.

М. Багдановіч прысвяціў песняру-адраджэнцу верш, які 11 сакавіка . надрукавала «Наша Ніва» і які ўвайшоў у славуты зборнік «Вянок»:

КАГАНЦУ Змоўк пясняр, затаіў свае песні, Ён іх болей ужо не пяе. Але рвуцца яны, і калісь на прадвесні Лёд халодны ў душы пад напорам іх трэсне, І струёй лынуць вершы з яе. Гэтак часам уходзіць у землю крыніца, Дзесь у нетрах таемна бяжыць, Але мусіць урэшце на волю прабіцца, Шмат яшчэ па зямлі будзе ліцца-каціцца І радзімаму краю служыць.

«Змоўк пясняр, затаіў свае песні»… І не дзіва: у турме — не да спеваў…

Трапіць жа ў яе дзеля адбыцця пакарання на той час было няпроста — праз перапоўненасць! «Дагэтуль яшчэ не дабіўся, каб мяне пасадзілі», — нават з нечаканай іроніяй успрымаюцца сёння гэтыя радкі пісьменніка з яго ліста да жонкі (тут і далей лісты Каруся Каганца да жонкі цытуюцца па: Каганец К. Творы. – Мн., 1979).

…У той 27 дзень ліпеня . ён доўга ішоў ліповымі прысадамі прыдрамалага ў спёцы горада, нібы знарок выбіраючы гэты — акаймаваны шацістымі дрэвамі — шлях. З распешчаных суквеццяў, да якіх клапатліва заляцаліся пчолы, праз слодычна-гаманкое мроіва высокае сонца кідала яму да ног залацістыя букеты-промні…