Читать «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...» онлайн - страница 22

Алесь Пашкевіч

У гэты час нараджаецца і вобраз «моднага шляхцюка» Пранцішка Карчэўшыка, апалячанага «тутэйшага» дзецюка, якога выкрывае і з якога насміхаецца ў п’есе беларуская моладзь…

«Модны шляхцюк» — першая прыступка беларускай драматургіі да Купалаўскіх «Паўлінкі» і «Тутэйшых». А яшчэ — і празаічных герояў Якуба Коласа, на што зважалі яшчэ літаратуразнаўцы пачатку ХХ ст. «Дубейка — тыповы памочнік пісара, які разумее сваю «інтэлігентнасць» зусім так, як разумее сваю «панскасць» модны шляхцюк з камедыі Каганца», — адзначыў М. Гарэцкі, аналізуючы аповесць Якуба Коласа «У палескай глушы». Такія ж паралелі правёў ён і да Купалавай «Паўлінкі»: «Гэты пан (Адольф Быкоўскі. — А. П.) — духоўны брат Каганцовага “моднага шляхцюка”».

«Усе яны (драматычныя творы Каруся Канца) сьведчаць аб вялікіх магчымасьцях, якімі валодаў пісьменьнік: ён добры назіральнік быту, чулы сэрцам чалавек і добры псыхолёг <…> якая сакавітая, а і простая разам мова яго гэрояў», — канстатаваў у свой час Язэп Дыла.

У тым жа, 1910-м, годзе літаграфічным спосабам накладам у 400 экзэмпляраў п’еса «Модны шляхцюк» выйшла асобным выданнем. Ёй пачала суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца» рэпертуарную серыю сцэнічных твораў. Гэта быў першы крок насустрач патрэбам маладых нацыянальных аматарскіх тэатральных калектываў (а іншых на той час і не існавала), і значны сродак натхнення і дапамогі беларускаму тэатральнаму руху.

27 траўня . «Наша Ніва» ўжо давала станоўчую ацэнку п’есе і спектаклю «Модны шляхцюк» у выкананні трупы Ігната Буйніцкага. Гастролі адбыліся ў Вільні, Полацку, Менску, Койданаве, Радашковічах, Слуцку, Асіповічах, Барысаве, Бабруйску, Жлобіне. Першыя выступы тэатра Францішка Аляхновіча ў лютым . пачаліся паказам «Моднага шляхцюка». Беларускі дзяржаўны тэатр БНР у Менску свае гастрольныя падарожжы пачынаў з гэтага спектакля…

І пастаноўкі адбываліся ў перапоўненых залах і — на лепшых сцэнах. Як, да прыкладу, выступы акторскай трупы пад кіраўніцтвам І. Буйніцкага 25 і 27 чэрвеня . у зале галоўнага менскага гатэлю «Парыж» на цяперашняй Плошчы Свабоды. Аўтар «аншлажнай» п’есы быў у тыя дні за некалькі хвілінаў хадзьбы ад месца пастаноўкі, але прыйсці — не мог!..

Няўмольны лёс зноў зрабіў з творцы вязня. Вясной . К. Кастравіцкага судзіла Віленская крымінальная палата ў Менску, куды ён прыехаў зусім хворы i ледзь жывы. Атрымаўшы год «крэпасці» пасля судовай расправы, да адбыцця тэрміну Карусь Каганец прабыў з дзецьмі i жонкай у Бярэзіне. А з 27 ліпеня 1910-га быў за мурамі «Пішчалаўскага замка»...

ТУРМА: СА СВЯТЛОМ БОЖЫМ

Менская турма, пабудаваная ў ., знаходзілася на ўскраіне тагачаснага горада — на ўзвышку ў Раманаўскім прадмесці. Сваю назву «Пішчалаўскі замак» яна атрымала ад прозвішча архітэктара Пішчалы, які і спраектаваў будынак у форме гатычнага замка…

У ім адбывалі пакаранне паплечнікі Канстанціна Каліноўскага (магчыма — і бацька з дзядзькам Каруся Каганца), а таксама многія беларускія пісьменнікі, грамадскія і культурныя дзеячы. За напісанне рэвалюцыйных пракламацый і ўдзел у паўстанні 1863–1864 гг. адседжваў тут тэрмін пакарання Вікенцій Якуб Дунін-Марцінкевіч (1864–1865). Тут 5 жніўня 1863-га, калі царскія апрычнікі вялі на расстрэл «каліноўца» Янку Жмачынскага, з акна сваёй камеры Каміла Марцінкевіч кінула пад ногі героя букет кветак…