Читать «Пляц Волі» онлайн - страница 25

Алесь Пашкевіч

— Ды што вы, дзядзька Алесь! Я ж толькі й ведаў пра з'езд, што ён быў…

Бальшавікі разагналі з'езд… А ўсіх жа рэзалюцыяў і матэрыялаў з'езда ў Грыба назбіралася на той час два вялікія — як тоўстыя падушкі! — партфелі… ― Гарун закашляўся. — Ды назаўтра сабраліся ў менскім чыгуначным дэпо, дзе з'езд да вольных выбараў перадаў свае паўнамоцтвы сваёй радзе. І зноў бальшавікі спрабавалі гвалтам разагнаць сход, ды чыгуначнікі, дзякуй ім, заступіліся. Дык што, пасля гэтага бальшавікам кланяцца? У іхнія камуны верыць?! На Леніна маліцца?!! — Прайшлі крыху моўчкі. — Ні немцы, ні палякі… ― і Гарун цяжка перасмыкнуў вострым коўцікам, — не дазвалялі сабе падобнага…

І зноў — як нядаўні апёк — згадка пра бальшавіцкага прыхвасня… Кім-кім, а бальшавіцкім памагатым назваць яго мог ці хворы чалавек, ці Гробскі!

«…У пяцігадовым узросьце навучыўшыся чытаць, праседзеўшы два гады ў трэцяй клясе прыходзкага вучылішча — бо «такога недалетку», як напіша Максім Гарэцкі, не дапусьцілі першы год да экзаменаў, ён, Саша Прушынскі, вымушаны быў чакаць яшчэ два гады, каб мець права паступіць у рамесьніцкую вучыльню. У 1902 годзе стаў столярам. У 1904-ым зблізіўся з эсэрамі-максімалістамі. Не даў толькі адтэрміноўкі дваццацігадоваму юнаку арышт — яго схапілі ноччу 4 сакавіка 1907-га ў друкарні па вуліцы Шырокай у Менску, дзе рыхтавалі ўлётку. У лютым 1908-га, раніцай, пераправілі з менскага астрога ў Вільню. Двойчы зьбіраўся суд, і — у 21 год — высылка на пасяленьне ў Сыбір, у Іркуцкую губерню. Цяслярыў, быў на Лене вадалівам, на баржы № 18 рыхтаваў да друку свой першы (і апошні) паэтычны зборнік «Матчын дар» (які ўвосень 1914 года выслаў у Вільню). У выгнаньні пазнаёміўся і пасябраваў з Язэпам Лёсікам. Вярнуўся ў верасьні 1917-га нямоглым, хворым, разам з Язэпам Лёсікам трымаўся, побач з ім у «Вольнай Беларусі» працаваць пачаў (у «Беларускай кнігарні», што ў адным будынку на Захараўскай, насупраць Чырвонага касьцёла, месьцілася, — «Вольная Беларусь» на другім, кнігарня — на першым паверсе).