Читать «Пляц Волі» онлайн - страница 27

Алесь Пашкевіч

Сабатажнік

«Дэкрэтам ураду ў Маскве і Ц. Расіі стрэлка гадзіньніка пасунута на 2 гадз. уперад».

(З газэт)

Ні было бальшавікоў — Бацька-час жыў незалежна Прасярод гадоў, вякоў, Валадар быў неабмежны. …А прыйшлі бальшавікі — Зараз рэчы стан змяніўся: Валадар і цар такі, Лёгка час ім пакарыўся. Круцяць самі, як хаця, Стрэлкі жвава ў загарку, Як свавольнае дзіця, — Час ідзець для іх ні шпарка. «Стары дурань ты, — крычаць. — Што паўзеш ты гэтак ціха? Што? Закон такі… Маўчаць! Усе тваі законы — к ліху. Проста ты стары гультай Ці буржуям ты прадажнік. Н-ну! Пайшоў-жа, не чакай Палкі, сабатажнік!»

Ці асабліва гэты —

Маленькі фельетон

Старыя сельскія саўдэпы ў Расіі дэкрэтам Леніна замяняюцца новымі з беззямельных сялян.

(З газэт)

«Мы, Вялікі Ленін Першы і Другі Ульянаў, Мы, Ільіч ніпарушымы, гэтман партызанаў, Кунгс латышскіх кандацьераў і матроскіх банд, Страх на правых ўсіх эсэраў, бальшавіцкі гранд; Мы, «всея» Масквы «владыка», ў саўнаркоме Першы, Аб'яўляем нашу волю і жывым, і ўмершым: Наш парадак палітычны, — кажа так рабіць. Час цяпер камуністычны, трэба ўсё дзяліць. І аднак, хоць гэта прыкра, мусім мы прызнаць — Сабатажнікаў Нам цяжка ўсіх перамагаць. Хто ні знае, што ў Расіі аж залішне грунтаў, Што сяляне ўсе павінны ўзбагацець ад бунтаў. А глядзіце — беззямельных скрозь па вёсках цьма. Як жа так, што ёсьць зямліца і, ізноў, няма? Не іначай што кадэты і зямлю падбілі, Скараціцца ёй, заменшыцца хітра ўгаварыілі. Тут віна старых саўдэпаў, трэба іх зьмяніць, Вот прыказ Наш: беззямельных ў Рады пасадзіць. А для іх наказ найстрожшы: Як зямля з нас хлусіць І ні хоча нам скарыцца, дык яе… прымусіць, Дзе загон знарок звузее, — трэба пакараць: Расцягнуць яго ўдвое — тады будзе знаць! За адпорнасьць, ніслухмянасьць батагоў даць дзесяць, Калі ж гэта ні паможа, — асудзіць! Павесіць!»