Читать «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» онлайн - страница 4
Анатоль Астапенка
Я вельмі ўдзячны члену-карэспандэнту АН РБ, доктару філасофскіх навук, прафесару Яўменаву Леаніду Фёдаравічу за шэраг каштоўных парад пры працы над раздзеламі «Нацыяналізм і фашызм», «Правы чалавека і правы нацыі»
Выказваю таксама ўдзячнасць:
— Новікавай Святлане, дырэктару Інтытута матэматыкі і кібернэтыкі, якая паказала мне ўсю чароўнасць іерарахічнай тэорыі многаўзроўневых сістэм;
— Бураўкіну Аляксею, загадчыку кафедры інфармацыйных тэхналогій у культуры за падтрымку і карысныя парады;
— Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў на чале з Адамам Мальдзісам за цікаўнасць да маёй дзейнаці і за прадстаўленне магчымасці выступіць па тэме манаграфіі на кангрэсе МАБ.
— Нацыянальнаму навукова-асветнаму цэнтру імя Ф. Скарыны і яго дырэктару Любові Уладыкоўскай-Канаплянік за ўвагу да маіх прац.
Выказваю таксама шчырую падзяку выдаўцу Дзеравянка Міхаілу Андрэевічу за спонсарскую дапамогу.
Уводзіны
Чалавецтва ўступіла ў ХХІ стагоддзе і ў 3-е тысячагоддзе ад Нараджэння Хрыстовага. Чаму ж навучыліся людзі за гэты не малы тэрмін свайго суіснавання? Ці спраўдзіліся нарэшце іх спрадвечныя мары і імкненні? Ці ўсталяваліся нарэшце на Зямлі хрысціянскія каштоўнасці, маральныя прынцыпы, мірнае суіснаванне народаў? Як мы бачым, адказ на гэтыя пытанні будзе адмоўным. Па-ранейшаму паўсюль ідуць войны, людзі забіваюць адзін другога як і тры тысячы гадоў назад.
Аднак ёсць новая рыса ва ўсіх сучасных канфліктах, спрэчках і войнах. Гэтай рысай, якая не вызначала ход гісторыі яшчэ 200 год назад, з’яўляецца характар сучасных канфліктаў. У першую чаргу ён носіць адценне
Пытанне аб правільнай фармулёўцы нацыянальнай ідэі стаіць і ў праграме дзеянняў Прэзідэнта і ўраду Рэспублікі Беларусь, сведчаннем чаго з’яўляецца правядзенне ў гэтым накірунку шэрагу мерапрыемстваў, якія ўключаюць розныя навуковыя канферэнцыі, семінары, сімпозіумы і г.д. Сярод такіх сустрэч навукоўцаў у Беларусі шырокую вядомасць маюць кангрэсы Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (МАБ), што праводзяцца ўжо тры гады запар, міжнародныя Кірыла-Мефодзіеўскія чытанні, прысвечаныя дням славянскага пісьменства і культуры (у 2001 г. былі ўжо 7-я чытанні), першая і другая Міжнародныя навуковыя канферэнцыі па вельмі актуальнай тэматыцы: «Менталітэт славян і інтэграцыйныя працэсы: гісторыя, сучаснасць і перспектывы».
Важнай падзеяй у развіцці цалкам новай для Беларусі навуковай плыні — тэорыі нацыянальнай ідэі з’явілася міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларуская нацыянальная ідэя», якая праходзіла ў г. Гродна ў 1999 г. Надрукаваны матэрыялы ў выглядзе грунтоўнай кнігі памерам 448 старонак.