Читать «Рэвізор» онлайн - страница 32
Мікалай Гогаль
Зьява IX
Хлестакоў і Восіп, із чэрняю й папераю.
Хлестакоў. Ну што, бачыш, дурніла, як мяне частуюць і прыймаюць?
Восіп. Але-ж, дзякуй Богу! Толькі ведаеце што, Іване Аляксандравічу?
Хлестакоў. А што?
Восіп. Выяжджайце адсюля! Дальбог, пара ўжо!
Хлестакоў
Восіп. Ды так. Бог і зь імі з усімі! Пагулялі тутака два дзянёчкі, — ну, і досыць. Што зь імі доўга зьвязвацца! Плюньце на іх! Няўрокам кажучы, які-небудзь іншы наедзе! А коні тутака слаўныя — гэтак-бы закацілі.
Хлестакоў
Восіп. Ды што заўтра! Дальбог, паедзьма, Іване Аляксандравічу! Яно хоць і вялікі тутака гонар самім, ды ўсё-ж, ведаеце, лепш выехаць баржджэй. Гэта-ж саміх, праўдачка, за кагосьці іншага маюць, і, татуля будуць гневацца, што гэтак забавіліся. Гэтак-бы, праўда-ж, закацілі слаўна! а коняй-бы важнецкіх тутака далі.
Хлестакоў
Восіп. Я, спадару, выпраўлю яго з чалавекам тутэйшым, а сам лепш буду пакавацца, каб ня сыйшоў час надарэмна.
Хлестакоў. Добра, прынясі адно сьвечку.
Восіп
Хлестакоў
Восіп прыносіць сьвечку. Хлестакоў пячатае. Тымчасам чуваць голас Дзяржыморды: «Куды прэшся, барада? Кажуць табе, нікога не загадана пушчаць».
Хлестакоў
Галасы купцоў. Дапусьцеце, бацюхна, ня можаце не дапусьціць: мы ў справе прыйшоўшы.
Голас Дзяждыморды: Пайшоў, пайшоў! Ня прыймае, сьпіць.
Гармідар павялічваецца.
Хлестакоў. Што там гэткае, Восіп? Палядзі, што за гармідар.
Восіп
Хлестакоў
Галасы купцоў. Ды твае ласкі ўпадаем! Загадайце, спадарочку, просьбу прыняць.
Хлестакоў. Упусьцеце іх, упусьцеце! Хай ідуць.
Восіп выходзіць.
Хлестакоў