Читать «Рэвізор» онлайн - страница 30
Мікалай Гогаль
Хлестакоў. Скажэце, на ласку! А я ані гэтага ня думаў.
Арцём Піліпавіч. Вось і інспэктар тутэйшае школы. Я ня ведаю, як магло начальства даверыць яму гэткую пасаду. Ён горшы за якабінца, і такія натхняе нядобрамысныя правілы, што нат выказаць цяжка. Ці не загадаеце, я ўсё гэта вылажу лепш на паперы?
Хлестакоў. Добра, хоць на паперы. Мне вельмі будзе прыемна. Я, ведаеце, гэтак люблю нудным часам прачытаць што-небудзь пацешнае… Як саміх прозьвішча? Усё я забываюся.
Арцём Піліпавіч. Земляніка.
Хлестакоў. А, так! Земляніка. І што-ж, скажэце на ласку, ёсьць у саміх дзеткі?
Арцём Піліпавіч. А як-жа-ж! пяцёра; двое ўжо вырослыя.
Хлестакоў. Скажэце, вырослыя! а як іхны… як яны гэтага?..
Арцём Піліпавіч. Гэта значыць, ці ня маеце ласкі пытацца, як яны завуцца?
Хлестакоў. Але, як яны завуцца?
Арцём Піліпавіч. Мікалай, Іван, Альжбэта, Мар’я й Перапятуя.
Хлестакоў. Гэта добра.
Арцём Піліпавіч. Ня важачыся турбаваць сваім быцьцём, адбіраць часу, вызначанага на сьвяцейшыя абавязкі…
Хлестакоў
Арцём Піліпавіч. Арцём Піліпавіч.
Хлестакоў. Зрабеце ласку, Арцёме Піліпавічу, са мною дзіўное здарэньне: у дарозе чыста пратраціўся. Ці няма ў саміх грошай пазычыць рублёў чатырыста?
Арцём Піліпавіч. Ёсьць.
Хлестакоў. Скажэце, як дарэчы! Шчыра самім удзячны.
Зьява VII
Хлестакоў, Бобчынскі й Добчынскі.
Бобчынскі. Маю гонар рэкамэндавацца: жыхар тутэйшага гораду, Пётра, Іванаў сын, Бобчынскі.
Добчынскі. Абываталь Пётра, Іванаў сын, Добчынскі.
Хлестакоў. Я, ды я ўжо саміх бачыў. Самі, здаецца, тады зваліліся? Што, як у саміх нос?
Бобчынскі. Дзякуй Богу! Будзьце ласкавы не турбавацца: прысох цяперака, зусім прысох.
Хлестакоў. Добра, што прысох. Я рады…
Бобчынскі. Грошай? як грошай?
Хлестакоў. Пазычыць рублёў тысячу.
Бобчынскі. Такіх грошай, дальбог, няма. А ці няма ў саміх, Пётра Іванавічу?
Добчынскі. Пры сабе дык-жа нямашака, бо грошы мае, калі маеце ласку ведаць, пакладзеныя ў урад грамадзкага дагляду.