Читать «Рускія народныя казкі» онлайн - страница 66

Леў Мікалаевіч Талстой

Падбягае да яго адзін купец:

— Паслухай, шаноўны, колькі просіш?

— Ты купец-гандляр, ты і цану прыэначай.

Купец думаў, думаў — не можа ацаніць дыван. Падскочыў друті, за ім — яшчэ. Сабраўся натоўп вялікі купцоў, глядзяць на дыван, дзівяцца, а ацаніць не могуць.

На той час ехаў міма гандлёвых радоў царскі дарадца, і захацелася яму даведацца, пра што гэта гамоніць купецтва. Вылез з карэты, ледзьве праціснуўся праз вялікі натоўп і пытаецца:

— Дзень добры, купцы, заморскія госці. Пра што ў вас гамонка?

— Так і так, дывана ацаніць не можам.

Царскі дарадца паглядзеў на дыван і сам дзіву даўся:

— Скажы, стралок, скажы праўду шчырую: адкуль ты здабыў гэтакі цудоўны дыван?

— Так і так, мая жонка вышыла.

— Колькі ж табе даць за яго?

— А я сам не ведаю. Жонка наказала но таргавацца: колькі дадуць, тое і наша.

— Ну, вось табе, стралок, дзесяць тысяч.

Андрэй узяў грошы, аддаў дыван і пайшоў дадому. А царскі дарадца паехаў да цара і паказвае яму дыван.

Цар зірнуў — на дыване ўсё царства як на далоні. Ён так і ахнуў:

— Ну, што хочаш, а дывана я табе не аддам!

Дастаў цар дваццаць тысяч рублёў і аддае дарадцу

з рук у рукі. Дарадца грошы ўзяў і думае: «Нічога, я табе другі, яшчэ лепшы, закажу».

Сeў зноў у карэту і памчаўся ў слабаду. Знайшоў хатку, дзе жыве Андрэй-стралок, і стукаецца ў дзверы. Мар'я-царэўна адчыняе яму. Царскі дарадца адною нагою цераз парог пераступіў, а другою не пераступае, маўчыць і чаго прыехаў забыў: стаіць перад ім такая красуня-прыгажуня, век бы з яе вачэй не зводзіў, усё б глядзеў ды глядзеў.

Мар'я-царэўна чакала-чакала, што ён скажа, а потым павярнула царскага дарадцу за плечы І дзверы зачыніла. Ледзьве ён апамятаўся, нехаця паплёўся дадому. I з таго часу і есць не наесца і п'е — не нап'ецца: усё ў яго перад вачамі жонка стралка стаіць. Прыкмеціў гэта цар і пачаў дапытвацца, што за журба ў яго такая.

Дарадца кажа цару:

Ах, бачыў я ў аднаго стралка жонку, усё пра яе думаю! I не заесці гэта, не запіць, ніякімі зёлкамі не заваражыць.

Захацелася цару самому жонку стралка паглядзець. Надзеў ён не царскае, а звычайнае адзенне, паехаў у слабаду, знайшоў хату, дзе жыве Андрэй-стралок, і стукаецца ў дзверы. Мар'я-царэўна адчыніла яму. Цар адною нагою цераз парог пераступіў, другою не можа, зусім анямеў: стаіць перад ім невыказная прыгажосць.

Мар'я-царэўна чакала-чакала, што ён скажа, а потым павярнула цара за плечы і дзверы зачыніла.

Зашчымела ў цара на сэрцы. «Чаго,— думае,— хаджу халасты, не жанатыі Вось каб ажаніцца з гэтай красуняй. Не стральчыхай ёй быць—на раду ёй напісана быць царыцаю».

Вярнуўся цар у палац і задумаў думу нядОбрую — адбіць жонку ў жывога мужа. Кліча ён дарадца і кажа:

— Прыдумай, як звесці са свету Андрэя-стралка. Хачу з яго жонкай ажаніцца. Прыдумаеш — узнагароджу гарадамі і вёскамі і залатою казною, не прыдумаеш — здыму галаву з плеч.

Зажурыўся царскі дарадца, пайшоў і нос звесіў. Як зжыць са свету стралка, не можа прыдумаць. Ды з гора завярнуў у карчму віна выпіць.

Падбягае да яго карчомны выпівоха ў падраным каптаніку: