Читать «Рускія народныя казкі» онлайн - страница 65

Леў Мікалаевіч Талстой

— Паглядзіце, бацюхна з матухнай, і вы ўсе, госці шаноўныя, адкуль у мяне заечая поўсць.

Прыклала жмуток поўсці да таго месца, дзе выстрыгла, і ўсе бачаць: так і было. Перакуліўся Сямён цераз галаву — зрабіўся добрым малойцам і зноў стукнуўся вобземлю — стаў аленем.

Дастала царэўна жмуток аленевай поўсці, і ўсе бачаць: тая самая ёсць.

Потым Сямён зрабіўся ясным сокалам. Прыклала царэўна сакалінае пяро: яно як тут і было. Салдат Сямён Мар'я-царэўна расказалі цару з царыцаю ды гасцям усю праўду, а баярын стаіць ні жывы ні мёртвы.

Цар загадаў баярына ў турму пасадзіць, а салдата Сямёна з Мар’яй-царэўнай павянчалі, і стаў салдат Сямён галоўным ваяводам у тым царстве.

ПАЙДЗІ ТУДЫ — НЕ ВЕДАЮ КУДЫ, ПРЫНЯСІ ТОЕ НЕ ВЕДАЮ, ШТО ТАКОЕ

У адным краі жыў-быў цар, халасты — не жанаты. Быў у яго па службе стралок, якога звалі Андрэй.

Пайшоў аднойчы Андрэй-стралок на паляванне. Хадзіў, хадзіў цэлы дзень па лесе — не пашанцавала, не мог на дзічыну натрапіць. Тым часам вечарэць пачало; ідзе ён дадому засмучаны. Аж бачыць — сядзіць на дрэве галубка.

«Давай, — думае, — стрэльну хоць гэтую».

Стрэльнуў і параніў яе — звалілася галубка з дрэва на сырую зямлю. Падняў яе Андрэй, хацеў адкруціць ёй галаву, пакласці ў торбу.

А галубка кажа яму чалавечым голасам:

— Не губі мяне, Андрэй-стралок! Вазьмі мяне жывую, прынясі дадому, пасадзі на акенца. Ды глядзі: як нападзе на мяне дрымота, адразу ж бі мяне правай рукой наводмаш — здабудзеш сабе вялікае шчасце.

Здзівіўся Андрэй-стралок: што такое? З выгляду звычайная птушка, а гаворыць чалавечым голасам. Прынёс ён галубку дадому, пасадзіў на акенца, а сам стаіць, чакае.

Мінуў нейкі час, галубка засунула галоўку пад крыло і задрамала. Андрэй успомніў, што яна яму наказвала,— стукнуў яе правай рукой наводмаш. Упала галубка на зямлю і зрабілася дзяўчынай Мар'яй-царэўнай, ды такой прыгожай, што ні прыдумаць, ні згадаць, толькі ў казцы сказаць.

Кажа Мар'я-царэўна стралку:

— Здолеў ты мяне ўзяць, умей і ўтрымаць — паціху, без шуму трэба вяселле спраўляць. Буду табе добрай ды вясёлай жонкай.

На тым яны і паладзілі.

Ажаніўся Андрэй-стралок з Мар'яй-царэўнай і жыве з маладою жонкаю — цешыцца. А службы не забывае: кожную раніцу на досвітку ідзе ў лес, настраляе дзічыны і нясе на царскую кухню.

Пажылі яны так нядоўга. Мар'я-царэўна кажа:

— Бедна жывеш ты, Андрэй.

— Ды як сама бачыш.

— Расстарайся рублёў сто, купі на гэтыя грошы рознага шоўку, я ўсё папраўлю.

Паслухаўся Андрэй, пайшоў да таварышаў, у каго рубель, у каго два пазычыў, накупляў рознага шоўку і прынёс жонцы. Мар'я-царэўна ўзяла шоўк і кажа:

— Кладзіся спаць, раніца за вечар мудрэйшая.

Андрэй лёг спаць, а Мар'я-царэўна села ткаць. Усю ноч ткала і выткала дыван, якога на ўсім свеце не бачылі: на ім усё царства вышыта, з гарадамі і вёскамі, з лясамі і нівамі, і птушкі ў небе, і звяры на гарах, і рыбы ў марах; наўкруг месяц і сонца ходзяць...

Раніцай Map'я-царэўна аддае дыван мужу:

— Ідзі на гасцінны дпор, прадай купцам, ды глядзі — свае цаны не прасі, а што дадуць, тое і бяры.

Андрэй узяў дыван, павесіў на руку і найшоў па гандлёвых радах.