Читать «Рускія народныя казкі» онлайн - страница 29

Леў Мікалаевіч Талстой

Іванка кажа:

— Сястрыца Алёнка, не магу больш трываць: нап'юся я з капыціка!

— Не пі, брацік, козлікам зробішся!

Не паслухаўся Іванка і напіўся з казінага капыціка.

Напіўся і зрабіўся козлікам...

Кліча Алёнка браціка, а замест Іванкі бяжыць за ёю беленькі козлік.

Залілася Алёнка слязьмі, села пад стажок — плача, а козлік каля яе скача.

На той час ехаў міма купец:

— Аб чым, краса дзяўчына, плачаш?

Расказала яму Алёнка пра сваю бяду.

Купец ёй кажа:

— Ідзі за мяне замуж. Будзеш у золаце-серабры хадзіць, і козлік будзе жыць з намі.

Алёнка падумала, падумала і пайшла за купца замуж.

Пачалі яны жыць-пажываць, і козлік з імі жыве, есць-п'e з Алёнкай з адной міскі.

Аднаго разу не было купца дома. Раптам, ні адсюль ні адтуль, прыходзіць ведзьма: стала пад Алёнчыным акенцам і гэтак ужо ласкава пачала клікаць яе купацца на рэчку.

Прывяла ведзьма Алёнку на рэчку. Кінулася на яе, прывязала Алёнцы на шыю камень і спіхнула яе ў ваду.

А сама зрабілася Алёнкай, прыбралася ў яе адзенне і прыйшла ў яе харомы. Ніхто ведзьму не пазнаў. Купец, вярнуўся — і той не пазнаў.

Адзін козлік усе ведаў. Звесіў ен галаву, не п'е, не есць. З раніцы да вечара ходзіць па беражку каля вады і кліча:

— Алёнка, сястрыца мая! Выплыві на беражок...

Прачула пра гэта ведзьма і давай прасіць мужа — зарэж ды зарэж козліка...

Купцу шкада было козліка, прывык ён да яго. А ведзьма так прыстае, так упрошвае — рады няма. Купец і згадзіўся:

— Ну, зарэж яго...

Загадала ведзьма раскласці агні вялікія, грэць катлы чыгунныя, вастрыць нажы булатныя...

Козлік дачуўся, што яму нядоўга жыць засталося, і кажа названаму бацьку:

— Перад смерцю пусці мяне на рэчку схадзіць, вадзіцы папіць, кішачкі прапаласкаць.

— Ну, схадзі.

Пабег козлік на рэчку, стаў на беразе і закрычаў, ды гак жаласненька:

— Алёнка, сястрыца мая, Выплыві на беражок! Агні гараць вялікія, Катлы кіпяць чыгунныя, Нажы востраць булатныя, Мяне хочуць зарэзаці!

Алёнка з рэчкі яму адказвае:

— Ах, брацік мой, Іванка мой! Цяжкі камень на дно цягне, Апляла трава ногі моцненька, А пясок рачны лёг на грудзі мне.

А ведзьма шукае козліка, не можа знайсці і пасылае лугу:

— Ідзі знайдзі козліка, прывядзі яго да мяне.

Пайшоў слуга на рэчку, аж бачыць — козлік бегае па беразе і кліча, ды так жаласненька:

— Алёнка, сястрыца мая, Выплыві на беражок! Агні гараць вялікія, Катлы кіпяць чыгунныя, Нажы востраць булатныя, Мяне хочуць зарэзаці!

А з рэчкі яму адказваюць:

— Ах, брацік мой, Іванка мой! Цяжкі камень на дно цягне, Апляла трава ногі моцненька, А пясок рачны лёг на грудзі мне.

Слуга пабег дадому і расказаў купцу пра тое, што чуў на рэчцы. Сабралі народ, пайшлі на рэчку, закінулі сеткі шаўковыя і выцягнулі Алёнку на бераг. Знялі камень з шыі, акунулі яе ў ваду крынічную, адзелі ў багатае ўбранне. Алёнка ажыла і стала прыгажэйшаю, чым была.

А козлік ад радасці тры разы перакуліўся цераз галаву і зрабіўся хлопчыкам Іванкам.