Ночкай, як толькі выходзіў я з хаты,Зоркі на небе страчаў я чатыры;Кожны раз зводзіў іх вогнік крылаты,Хоць к ім з малітвай узносіўся шчырай.Першая — бацькава зорка ясьнела,Маткі — другая глядзела ў сьвет горка,Трэйцяя мне мігацела нясьмела,Роднай зямелькі — чацьвертая зорка.Першая згасла навекі ня ў часе,Звольна губляе бліск свой другая,Трэйцяя сумнаю мглой спавілася,Толькі чацьвертая лепей міргае.
Шлях мой…
Шлях мой ня сьцелецца сонцам і кветкамі, Гладкай, павабнай ня лёг раўніной, —Паміж няўдалымі ўецца палеткамі, Ўецца зімой і вясной.Вечар і ночка закрылі мне раніцу, Ухуталі плесьняй, сівым туманом,Даль жа нязбытаю казкай туманіцца, Казкай, нягаданым сном.Вера ў дзень заўтрашні сілай няведамай Думы гартуе ісьці, не чакаць,Хоць бы там злыдні плот ставілі бедамі, Бедамі клікалі спаць.Зойдзе брат сьцежку мне, путамі звонячы, Пут гэтых толькі ня бачачы сам:«Дзе ты ідзеш?» — запытаецца, гонячы. «Далей!» — адказ яму дам.Далей і далей праз выдмы няплодныя, Ўсё непакорна, шукаючы ўсё,Покі ня згаснуць прасьветачы зводныя, Покі ня згасьне жыцьцё!..
*** Дзе ты, шчасьце маё?.
Дзе ты, шчасьце маё, дзе ты, сьветлая доля?За што сэрца гняце жалю дзікая змора?..Воыйду цёмнай парой гэт’ за вёску на полеІ падслухаю сьціха, што ночка гавора.Можа, гоман пачую, што жаль і трывогуПесьняй радасьці зглуша і ўсьпіць назаўсёды,Мо’ пакажа няшчаснаму к долі дарогуІ разгоне ў душы цемнаты, непагоды.Га! нічога ня чуць, толькі неяк, здаецца,Жудка вые, гудзіць сівер з поўначы зімны,Толькі шум баравы зь цёмнай далі нясеццаІ пяе у душы пахавальныя гімны.
*** Легло на сэрцы…
Легла на сэрцы гора нядольнае, Легла і мучыць, гняце,Ў думках замёрла жальба нявольная, Боль неспажыты цьвіце.Дзе я ні кінуся, зь песьняй ні вылету, — Выхаду, сьцежкі няма…Лёдам гасьцінец мой выбіты, выліты, — Лёд — як магіла сама.