Пьюць, ядуць і люлькі смалюць,Таўкатня ўкруг і сваволя,Ледзь карчмы тэй не развалюць…Хі-хі, ха-ха, гэй-жэ, го-ля! На канцы стала Твардоўскі Сеў, патпёрся, выпнуў бруха, I крычыць на чым сьвет боскі, I усяк туманіць юха.Салдату, ўдаваў што зуха,Ўсіх ён лае, разганяе,—Сьвіснуў шабляй каля вуха,Ужо с салдата зайца мае. Старшыне, што місу з мясам Паражніў з вялікім смакам, Пырснуў квасам і тым часам Старшыню зрабіў сабакам.Пстрык! шаўца у нос кароткі,Тры да лба прыткнуў краночкі,Цмокнуў цмок, і гданьскай водкіСы лба вытачыў паўбочкі. Тут, як водку піў с келіха, У келіху сьвіст зрабіўся; Глядзь на дно — Гэй, што за ліха! Ты чаго, кум, сюды ўбіўся?На дне ў чарцэ бачыць — чорцік:Чысты немец, знае ўвагу;Пакланіўся і, як хорцік,На падлогу дае цягу. Скочыў, вырас на два локці, Нос, як гачык — знаць, што не-людзь, I савіные пазногці На худых нагах віднеюць.«А! Твардоўскі… як дуж, браце?!»Так гаворэ і падходзе:«Ці-ж ня хочэш нат пазнаціМафістофаля, дабродзей? Там, пад Лысаю-Гарою, Што душу нам атступаеш, Патпісаўся ты крывёю, А цяпер і ані дбаеш!Надало-ж табе забыцца,Што, як два мінуць гадочкі,Меўся ў Рыме ты явіцца,Каб цябе ўзяць за грахочкі. Ўжо сыходзе год і сёмы, I кантракт далей ня служэ, А за чары, ой, даўно мы Жджом цябе у пекле, дружэ.Але хоць чэкаў я леты,Помста ўрэшці даканана:Рым завецца шынок гэты…Кладу арышт на васпана». Даць хацеў Твардоўскі цягу На сказ гэтакі чартовы, Але той злавіў за дзягу: «А дзе, кажэ, гонар слова?»Што рабіць? чэрта насьпела,Схопе ў пекла тут, і годзе.Дый Твардоўскі знае дзела,I таму мазгі заводзе. «Гэй, ты, чорце! глянуць зволь-ка У кантракт, дзе пункты ўвідзіш, Што як лет мінецца столька, Па маю душу як прыдзеш,—Буду права мець тры разыЗапрагчы цябе ў работу,—Ты-ж найгоршые прыказыМусіш споўніць што да-ёты. Глянь, над карчмай малеванне: Конь грывясты, хвост, як вехаць; Тут жывым нехай ён стане, Мушу я на ём праехаць.Біч с пяску скруці мне, бесе,Каб каня меў чым пагнаці;Хором выбудўй у лесе,Каб было дзе папасаці. Зруб стаўляй з зернят арэху, Прыкажы знасіць іх раку, Жыда пэйсамі лаць стрэху, Места гонт — крый зернем маку.Глянь, цьвячок такі прымерна:Ў цаль — таўсты, даўгі—тры цалі;Бі у кожна маку зернаПа тры гэткіе ганталі». Мафістофель духам скочэ, Каня корме, пое, чысьце, Біч даўгі са жвіру точэ, А ўсё жыва і агнісьце.Сеў Твардоўскі, выпнуў жылы,Ўзяў за повад, кон здаровы,Знай, трымайся што ёсьць сілы,Аж тут зірк: палац гатовы. «Так, так! выйграў, пане бісе; Ды работа жджэ другая: Ты скупайся ў гэтай місе— Толькі ў ёй вода сьвятая».Чорт спужаўся, ўвесь сагнуўся,Пот яго сьцюдзёны крые;Усё-ж, пан кажэ — слуга мусе,Чорт скупаўся аж па шыю. Потым выскачыў, як з жару, I Твардоўскаго зноў страшэ: «Я цяжкую вынес кару, Але й ты у моцы нашай».«Раз ешчэ—і будзе квіта—Па кантракту ёсьць нагонка…Глянь, вун баба каля сіта,Гэта, чорце, мая жонка. Я на год у Вэльзабуба За цябе жыць астануся, А праз той час мая люба Жыць с табой, як з мужэм, мусе.Службу, любасьць, шанаваннеХай ёй вашэ прысягае,Зломіш хоць адно заданне—Уся умова прападае». Што той кажэ, чорт пільнуе, Вокам кідае на самку, Быццам бачыць, быццам чуе, І збліжаецца пад клямку.А Твардоўскі пры ім сучэ,Быццам гнецца, а ўсё бачэ;Скочыў дзюркай чорт ат ключа,I дагэтуль недзе скачэ.