Читать «Шляхам жыцьця» онлайн - страница 107
Янка Купала
3-і падарожны.
І песню так пяе працяжна!.. 1-ы падарожны.
Душу, здаецца, рве яна. 2-і падарожны.
А ці ты помніш усю чыста? 1-ы падарожны.
Пачатак помню я увесь. 2-і падарожны.
А я сяродак галасісты. 3-і падарожны.
А мне канец у вушы ўлез. (Расходзяцца, напяваючы):
Жыў на свеце Лявон, Молад дужы быў ён, Толькі з волей і долей не бачыўся…
VII. Перэклады с польскага
С Конрада Вальленрода — А. Міцкевіч
Сто лет мінала Крыжацкай навале, Як кроў с паўночных смактала паганаў. Прусы ўжо шыі ў ваковы згіналі, Або ўцекалі з радзімых палянаў; Немец за ўцёкшым пускаўся ў дагонкі, Нішчыў да самай літоўскай старонкі. Літвінаў дзеліць ад ворагаў Нёман: З аднаго боку льсьняць стрэхі сьвятыняў, I лесу — схову багоў—чуваць гоман; З другога—ўбіты на ўзгорку пустыні Крыж, знак нямецкі, рад к небу сягнуці, Грозна пільнуе літоўскіх загонаў, Як-бы ўсю чыста зямлю Палемона Хацеў-бы зьверху здушыць, загарнуці. Гэтта літоўскай семья маладзежы Ў шапках бабровых, ў сьвітках мядзьвежых, З лукам праз плечы, с стрэламі пры боку Снуе і сочыць за Немцам здалёку; А там — нескратна, ў збраенні каваным Немец сядзіць на кані аседланым, К землям уставіў незабраным вочы, Стрэльбу набіў і ружанцам ляскочэ. Пільнуюць тые і гэтые броду. Так Нёман з даўнай гасьціннасьці рупны, Сялібы лучучы братніх народаў, Стаўся граніцай для ўсіх недаступнай, I той мог толькі прайці яе сьмела, Каму на волі жыцьцё надаела. Адно галінка літоўскага хмелю, Наджана тофілю прускага красай, Пнецца па вербах і цінавым зельлю, К любаму пнецца, як з даўнага часу: Сьлед кіне ў рэчцэ вяночкам нявілым, I на чужыне ўжо лучыцца з мілым. Ды салавейкі пад Коўнай з дубровы Са сваякамі гары запушчанскай Свае літоўскіе баюць размовы, Дзелюцца спольна і дружбай, і ласкай, Як бы граніцы незнаючы новай. А людзі?.. Людзі ўпіліся бітвою; Даўная Прусаў з Літвою зажыласьць Пашла ў непамяць; падчас толькі міласьць I людзей годзіць… Я знаў людзей двое… Гэй, Нёман! Хутка к тваім сумным водам Рынуць навалы нясьці зністажэнне, I ў бераг, з вечных галоцючы ценяў, Тапор чужынца бязлітасна ўесца; Стрэл салавейкаў разгоне ў гародах. Што быту лепшаго выснуюць сплёты, Парве ўсё чыста ненавісьць народаў, Парве ўсё чыста… Каханкаў-жэ сэрцы Злучацца ў песьнях ізноў Вайдэлёты.
Трох Будрысаў — А. Міцкевіч
Стары Будрыс трох сынаў, як сам, ёмкіх літвінаў На дзядзінец заве і гаворэ: Коні с пашы вядзеце; зброю, сёдлы браць с клеці! А спраўляцца мне жвава і скора. З Вільні вестку мне далі, што ўжо там наказалі Тры вайны на тры сьвета староны: Вольгерд рускіх біць едзе, Скіргел — ляхаў-суседзеў, А князь Кейстут заграбіць Тэўтоны. Дзяцюкі вы ня зломкі, для радзімай старонкі На вайне пашукайце ўспамогі… Ня йду сёлета з вамі,—знаю — трапіце самі; Трох вас ёсьць і тры ёсьць вам дарогі. Вось адзін хай пасьпее за Альгердам ў Рассею Па-над Ільмень, пад мур Навагроду; Там — саболі і лісы, і злацістые місы, І ў баяраў там грошы — як лёду. Едзь другі да Кейстута, а ўвіхайся там крута, Крыжакам дай, як сьледна, па пятах; Меруць там на асьміны брыліянты, бурштыны, Дарагіх шмат ксяндзоўскіх арнатаў. Скіргел с трэцім памчыцца там, дзе Вісла бурліцца; Беднату там убачыш ліхую, Але возьмеш за тое узбраенне стальное, I мне стуль прывязеш сынавую. Бо дзе я ня быў толькі, спадабаў адны Полькі,— Так панадны мне стан іх дзявочы, Твар іх бела-ружовы, як смоль — чорные бровы, Як дзьве зоркі, так сьвецюцца вочы. Маладым чэлавекам, я стуль быў прад паўвекам Сабе вывез палячку за жонку; Хоць яна ўжо ў магіле, я ўбываю на сіле, А ўсё-ж міла гляджу ў ту старонку. Даўшы так асьцярогу, блаславіў на дарогу; Яны ўзялі бронь, селі, пабеглі. Сходзе восень, зіма йдзе, сыны ўсё там — вайна дзе; Будрыс думаў, што ў бітвах палеглі. Па сьняжыстай дарожцэ, мчыцца ў зброі хтось к вёсцэ, А пад буркаю нешта хавае: Кубел — гэта, знаць, — ноша, а ў ім рускіе грошы… Не!.. Палячка — твая сынавая. Па сьняжыстай дарожцэ мчыцца ў зброі хтось к вёсцэ, А пад буркаю нешта хавае: Мусіць с Прусаў, мой сыну, цягнеш кубел бурштыну… Не!.. Палячка — твая сынавая. Па сьняжыстай дарожцэ трэці нехта прэ к вёсцэ, А пад буркай вяліка дабыча. Будрыс — што? — не пытае, толькі госьці склікае, На вясельле іх трэцяе клічэ.