Читать «Блакит» онлайн - страница 11

Неизвестно

ж, прадстаўляць Васілька, якога навылёт ведае журы, таваразнаўцам са Шчучына было б верхам камізму, але ў мяне хапіла розуму сказаць, каб прадставіў як земляка, які карыстаецца паслугамі мясцовай кааперацыі. Першае месца Шчучыну было забясьпечанае, і кіраўніцтва райспажыўсаюзу запрасіла ў рэстаран з сервіраванымі па вышэйшым класе ссунутымі літарай «Т» сталамі. Міхась Восіпавіч быў у цэнтры ўвагі. Пры гэткай закусі гарэлка ня надта хмяліла. Калі мы аўтобусам падвезьлі яго пад самую хату, Міхась Восіпавіч шапнуў мне: а ты, Валічак, не пішы свайго фельетону...

Апошні раз бачыліся з ім у канцы верасьня пяцьдзесят сёмага году. Тады перад адыходам у армію сьпецыяльна зьездзіў у Гародню разьвітацца з Міхасём Восіпавічам. Добра пасядзелі-пагаманілі ў ягоным утульным дамку на беразе Гараднянкі, спустошваючы перададзеную бацькам пляшку пякучага, як сьпірытус, чыстага, як сьляза, першаку, якому Міхась Восіпавіч заўсёды аддаваў перавагу і перад “белай”, і перад каньяком. Пасьля іхняга знаёмства бацька заўсёды перадаваў са мной свой прэзент Васільку. У хаце Міхася Восіпавіча я заўсёды адчуваў шчырую цеплыню і амаль бацькоўскае стаўленьне да сябе і гаспадара, і гаспадыні – клапатлівай, дабрэйшай душы цёткі Вольгі. На разьвітаньне яны пажадалі мне добрай службы і хуткай сустрэчы. На жаль, больш не давялося сустрэцца-пабачыцца. Расказвалі, што ў апошнія гады Міхась Восіпавіч выглядзеў асабліва змарнелым, пастарэлым, хоць заўсёды падаваўся куды старэйшым за свае гады. Памёр нечакана, раптоўна, не хварэючы, і сёньня аж ня верыцца – усяго толькі на 55-тым годзе жыцьця. Два дні пра ягоную сьмерць маўчалі, як пра немаведама якую дзяржаўную таямніцу. Афіцыйнае паведамленьне зьявілася на трэці дзень, калі ўжо хавалі нябожчыка. Магчыма, нешта ўзгаднялі па інстанцыях, а хутчэй за ўсё, ведаючы Васількову папулярнасьць, асьцерагаліся, панічна баяліся наплыву народу з блізкай і далёкай перыферыі, ператварэньня пахаваньня ў масавую дэманстрацыю... Ды працаваў бяздротавы тэлефон, і разьвітацца са сваім паэтам прыйшло-прыехала столькі народу, што не ўмяшчалі прылеглыя вуліцы – сьведкі сьцьвярджаюць, што ні да гэтага, ні пасьля ў Гродне не было яшчэ такога люднага пахаваньня... На жаль, бяздротавы тэлефон у нас у рэдакцыі аказаўся “сапсаваным”, дакладней – нехта ў “Гродзенскай праўдзе” ці то па няведаньні, ці то знарок увёў у зман, нібыта пахаваньне Міхася Васілька, куды мы сабраліся ехаць ледзь ці ня ўсёй рэдакцыяй, адбудзецца на дзень пазьней. Аглушаны чорнай навіной нейкі час быў паралізаваны, ня ведаў, што рабіць, што прадпрымаць, потым машынальна кінуўся да стала, і сьцінаючы сьлёзы запісваў на паперу прачулыя пякуча-горкія словы пра песьняра: