Читать «Трансплутонавыя афелii» онлайн - страница 8
Владимир Шитик
Апрытомнеў Зыль не адразу. Спачатку ён адчуў, як раз-пораз на яго наплываюць нейкiя незвычайныя хвалi, несучы з сабой даўно забытую лёгкасць, нiбы ў дзiцячым сне, калi плывеш над зямлёй, як птушка. Прыйшлi на памяць трэнiроўкi ў час вучобы. Але чаму так баляць рукi i ногi? Расплюшчыўшы вочы, ён са здзiўленнем убачыў, што плавае ў паветры, а пад iм — i крэсла, да якога ён забыўся прышпiлiцца, i пульт з прыборамi, i iлюмiнатар, у якiм блiшчаць зорныя россыпы. I зараз жа прыйшоў боль: ламiла грудзi, цяжка пульсавала ў галаве.
З iронiяй адзначыў, што медыкi, вiдаць, не памылялiся. I тут жа адчуў радасць, што ён аказаўся мацнейшы, чым пра яго думалi. Не зважаючы на боль, ён апусцiўся ў крэсла, каб вызначыць месца свайго знаходжання ў прасторы.
«Барс» iмчаўся па зададзеным курсе, дасягнуўшы амаль мяжы сваёй хуткасцi. Але, каб дагнаць камету, гэтага было мала. Яна нiбы наўмысна заклала вiраж, робячы дзесяткi тысяч кiламетраў у гадзiну.
Мiналi гадзiны. Зыль правёў iх за карабельным тэлескопам. Пялёстак, здаецца, захоўваў першапачатковую адлегласць. Зыль ужо хацеў уключыць рухавiкi, каб павялiчыць хуткасць, як раптам успомнiў: гэта ж Пялёстак. I задаў праграму лiчыльнай машыне вызначыць «Барсу» новы курс.
Неўзабаве «Барс» пачаў паварот убок. Не, не дарэмна Зыль трацiў некалi час, вылiчваючы арбiту любiмай каметы. Як бы хутка яна нi ўцякала, у прасторы ўжо вызначана кропка, дзе «Барс» сустрэнецца з ёю.
I вось надышоў час, калi «Барс» i Пялёстак пачалi зблiжацца. Мiнула некалькi дзён, i Зыль заўважыў, што цела, якое ён палiчыў за касмiчны карабель, перамясцiлася — яшчэ блiжэй да ядра. Яно няўмольна прыцягвала яго, як магнiтам. На ўсякi выпадак Зыль паслаў да каметы лакатарны прамень. Ён вярнуўся. Цела, захопленае каметай, аказваецца, утрымлiвала метал.
За суткi да сустрэчы Зыль ужо не сумняваўся, што перад iм зоркалёт, якi нейкiм чынам стаў палоннiкам вялiкай каметы. I ў гэты ж час «Барс» пачаў манеўр па зблiжэнню, якi ўрэшце прывёў да стыкоўкi. Але памiж пачаткам i канцом стыкоўкi праляглi гадзiны напружанай працы, дакладных i небяспечных манеўраў.
Зыль пазнаў клас зоркалёта. Такiя караблi будавалi сапраўды ў мiнулым стагоддзi, ён не памылiўся тады, калi разглядаў яго з Плутона. Тры з iх адправiлiся за межы сiстэмы. Адзiн ужо вярнуўся — гадоў пятнаццаць назад. Зыль сам сустракаў яго на Плутоне. Два астатнiя чакалi значна пазней. Якi ж з iх так няўдала шукае дарогу дадому?
На бартах зоркалётаў не пiсалi нумароў або назваў. Напаткаць земляка ў Сусвеце было гэтак жа неверагодна, як чакаць, напрыклад, сустрэчы Месяца з Фобасам або Ганiмедам. А для iстот iншай цывiлiзацыi наша назва не мела нiякага значэння. Аднак i для Зыля гэта зараз не мела значэння. Хто б там нi быў у зоркалёце, ён, напэўна, чакаў дапамогi.