Читать «Станаўленне» онлайн - страница 166
Генрых Далідовіч
Дзіця, паддаючыся нейкаму магутнаму вечнаму клічу, усё надавала i падавала свой голас, нібы сцвярджаючы: я — Чалавек, жыву, раз мне было суджана прыйсці на гэты свет! Перапаўняючыся радасцю, хваляваннем, Васіль з нецярпеннем чакаў таго шчаслівага моманту, калі яму можна будзе зайсці, зірнуць на яго, гэтага Чалавека, у якім пульсуе i яго кроў. Як бацька, ён адчуваў, што першае іхняе дзіця нарадзілася i ў цяжкі, i ў шчаслівы час — у год, калі скончыцца доўгая, шматпакутная ды шматкроўная вайна, прыйдзе Вялікая Перамога, усталюецца на роднай зямлі мір, хоць немаўляці разам з імі, бацькамі, прыйдзецца нямала сербануць ліха, пагараваць, пасніць перададзеных ад ix трывожных сноў… Нават аж сам здзівіўся, што да яго ў гэтыя хвіліны прыходзіць нейкае новае, узмужнелае, пачуццё, нейкая новая — ці не мудрэйшая — развага, нейкі новы, ужо бацькоўскі клопат.
Урэшце, калі ён ужо знемагаў ад нецярпення ўбачыць Яніну i дзіця, адчыніліся дзверы i з зямлянкі вызірнула Чапроўская.
— Заходзь, бацька, — усміхнулася яна і, калі Васіль уваходзіў, пазіраў на палок, на даўгаватую, бледную, з заплюшчанымі вачыма Яніну i невялікі скрутачак каля яе, дадала шчасліва: — Сына маеш… Так што не звядзецца род…
Примечания
1
Камасацыя — хутарызацыя.
2
Давай, давай хутчэй!..
3
— Ну, Хойзер, што тут у цябе?
4
— Пан лейтэнант, дазвольце далажыць…
5
— Заткніся… Давай, давай! Хутчэй, чорт вазьмі
6
— Хутка, хутка! Выходзьце ўсе!
7
— Хутка! Bось цяпер толькінацерад! У Янковічы!.. (
8
— Пасля ўсяго, што сёння нарабілася, i звар'яцець можна…
9
— Ну, ну, Хойзер! Сціхні а то застрэлю, як здрадніка! I я хворы. I стаміўся... Але мы нямецкія салдаты... Разумееш? Хутка!
10
— Прэч! У Янковічы...
11
— Гатова! I цудоўна!
12
Шчыра дзякую, ласкавая пані.. Вялікае дзякуй!