Читать «Санеты Арфею» онлайн - страница 24

Райнэр Марыя Рыльке

ДРУГАЯ ЭЛЕГІЯ

Кожны анёл — жахлівы. I ўсё-такі — гора мне! — Вас апяваю, амаль што загубныя птушкі душы, знаючы вас. Куды ж дзеліся Товія дні — калі Прамяністы стаяў на парозе пакуты, нібы вандроўнік, адзеты ў дарогу, не страшны; (хлопец да хлопца — прыглядваўся кожны цікаўна). О, каб цяпер той архангел, што там, за свяціламі, грозна наблізіўся хоць на імгненне да нас, сэрца разбілася б наша адразу. Дык хто ж вы? Рана пашчасціла вам, мілаванцам стварэння. Вы — гэта гор вышыня, небакраі дасвецця, дробны пылок бажаства, што цвісці пачынае, троны, ступені, праходы, суставы святла, сутнасці вечнай начынне і сумятня асалоды, выбухі бурныя шалу, пачуццяў чароўных, люстры, якія з сябе хараствво сваё льюць і — узнаўляюць яго ў абліччы сваім. Бо, адчуваючы,— робім усё пра-мінулым, бо, уздыхаючы,— мы выдыхаем сябе, бо, палымнеючы,— мы ад успышкі да ўспышкі тлеем слабей і слабей. Няхай нехта нам скажа: ты ўваходзіш у кроў маю, ласку, вясну, ты напаўпяеш сабою прадмет... Не ўтрымае нас ён, калі мы знікаем бясследна ў ім. Хто ж утрымае прыгожых! Няспынна іх твар бляскам уяўным азораны — гасне адразу. З нас яно — Наша знікае, як з лісця раса, мы астываем, нібыта гарачая страва... А наша ўсмешка? — куды знікае яна? А нашы новыя, палкага сэрца парывы?.. Гора! Мы ў гэтым жывём. Хіба, можа, сусвет, у якім мы растворымся, мае наш прысмак? Можа, анёлы ўспрымаюць толькі сваё, тое, што выпраменьваюць самі, а можа, ім дастаюцца часцінкі ад сутнасці нашай? Можа, упісаны мы ў рысы іх так, як няпэўнасць — хай нават не часта — ўпісана ў рысы аблічча цяжарнай жанчыны? У пастаянным вяртанні ў сябе яны могуць гэтага нават не бачыць. (Хоць бачыць павінны.) Ноччу маглі б закаханыя — толькі б умелі — дзіўныя дзівы расказваць адно аднаму, бо ахінае іх вечная тайна, маўчанне. Дрэвы нямыя, дамы, у якіх мы жывём,— ўсё непарушна стаіць. Толькі мы абцякаем гэта, як продзімень пругкага ветру прадметы. Зладжана ўсё нас замоўчвае, з сорамам часам, часам з надзеяй маўкліваю верачы ў нас. Вас, закаханых, шчаслівых у шчырай любові, я заклікаю нас зразумець. Вы з'яднаны. Што вам вядома пра нас? Раскажыце спакойна. Вось падымаюцца рукі мае, і ў іх тоне стомлены твар мой. I гэта дае мне пачуцці. Толькі ж ці досыць іх? Ці дастаткова, каб існаваць? У вас, хто жыве ў захапленні другога, пакуль не задаволіць палкіх жаданняў пакорай: болей не трэба, даволі! — у вас, што ад ласкі, як вінаградныя гронкі, налітыя сонцам, у вас, хто альбо памірае, альбо перамагае ў любві,— пра лёс наш пытаюся. Ведаю: ваша крананне таму нам прыемнае, што не знікае месца, якое пяшчотна вы закранулі — у гэтым вы можаце мець чыстую вашу трываласць, надзею на шчасце, вечнае шчасце ў абдымках. I ўсё ж, калі зможаце вытрымаць: позірку жах і любоўную муку там пад акном, вашу першую ў садзе прагулку,— ці зберажэцца каханне? Ці вы — гэта вы? Бо, як абое прынікнеце вуснамі к вуснам і неспатольна п’яце адно аднаго — дзіўна, калі адмаўляецца піць адзін з вас. Ці не здзіўляе вас часам ашчадлівасць жэстаў на барэльефах антычных? Няўжо старажытным клаліся лёгка на плечы каханне, разлука — нібыта створаны з іншых субстанцый яны? Рукі бязпажкія ўспомніце і параўнайце з сілай магутнай, якая закладзена ў торсы. Тыя — умелі валодаць сабою і ведалі межы. Так дакранацца нам трэба таксама; мацней толькі багі дакранаюцца. Гэта — іх воля.      Каб жа знайсці нам маленькае чыстае поле чыста Людскога, шнурочак зямелькі ўрадлівай паміж патокам і скаламі. Нас наша сэрца перапаўняе, як тых, даўнейшых, людзей; мы прасачыць сэрца не можам ні ў вобразах, што яго песцяць, ні ў боскіх целах, дзе стрымана б’ецца яно.