Читать «Прынц i жабрак» онлайн - страница 37

Марк Твэн

— Устань, рыцар сэр Майльс Гэндон, — урачыста прамовіў кароль, крануўшы Гэндона яго мечам, згодна з абрадам пасьвячэньня ў рыцарскую дастойнасьць, — устань і сядай. Твая просьба ўважана. Пакуль стаіць Англія і непарушан пасад, ты не пазбавішся гэтага прывілею.

Яго вялікасьць адыйшоў у бок, раздумваючы аб нечым, а Гэндон сеў застол, паціху думаючы: „Гэта была прыгожая думка, яна выратавала мяне ад вялікае нявыгады; ногі мне страшэнна баляць. Не дагадайся я, дык мне прышлося-б стаяць цэлыя тыдні, пакуль розум не вярнуўся-б да беднага хлопчыка". Крыху пачакаўшы, ён думаў далей: „I вось я стаў рыцарам царства мараў і прыявау! Сапраўды самае нязвычайнае і дзіўнае палажэньне для гэткага простага чалавека, як я. Тут не да сьмеху — не, крый Божа, — бо гэта-ж усё тое, што мне здаецца нерэальным, для яго сапраўднасьць. А для мяне таксама, у некаторым сэнсе, гэта не зьяўляецца недарэчнасьцяй: бо ў гэтых марах адбіваецца яго добрая, шляхетная душа". Пасьля некаторага маўчаньня, ён заўважыў: „А што, калі ён пры людзях здумае называць мяне новым гучным імем! Забаўны контраст будзе паміж маім палажэньнем і маею вопраткаю. Хаця-ж, усё роўна, хай заве мяне, як хоча. Я ня выкажу нездаваленьня".

Разьдзел XIII. Прынц зьнік.