Читать «Прынц i жабрак» онлайн - страница 111
Марк Твэн
Майльса Гэндона і Тома Канці любіў кароль у працягу яго кароткага панаваньня; яны шчыра аплаквалі яго сьмерць. Добры граф Кэнцкі быў надта мудры, каб злаўжываць свайго асаблівага прывілею: ён толькі двойчы скарыстаўся ім: пры ўсходзе на пасад каралевы Марыі і пасьля — каралевы Ажбеты, а адзін з яго патомкаў — пры каранацыі Якуба І. Прайшло каля чэцьверці сталецьця, аб прывілеі графоў Кэнцкіх пасьпелі запомніць, і калі адзін з іх здумаў сесьці ў прысутнасьці Каруся І і двара, з мэтаю падтрымаць сваё насьледнае права, дык падняўся цэлы перапалох. Але справа хутка выясьнілася і прывілей быў пацьверджаны. Апошні з графоў гэтае лініі загінуў падчас міжусобнае вайны, ваюючы за караля, і з ім скончыўся дзівачны прывілей.
Том Канці дажыў да глыбокае старасьці, гэта быў прыгожы, белы саўсім старык, пачэснае, дабрадушнае павярхоўнасьці. Праз усё жыцьцё ён карыстаўся пашанаю; яго арыгінальны, што ў вочы ўсім кідаўся, касьцюм напамінаў усім пра тое, што ён калісьці быў у палажэньні караля. Дзе-б ён ні зьяўляўся, натаўп расхіляўся. „Шапкі далоў — гэта каралеўскі выхаванец!" — чулася зусюль. I яго віталі, а ён адказваў ласкаваю усьмешкаю; ўсе даражылі гэткаю ўвагаю, таму што ведалі пра пачэснае мінулае гэтага чалавека.
Але! кароль Адварды VI нядоўга панаваў, але затое дастойна і слаўна. Няраз здаралася, што калі хто-нібудзь з важных прыдворных вураднікаў ці які-нібудзь раззалочаны дварцовы слуга выступаў проці мягкасьці караля і даказваў, што закон, які ён хоча зрабіць лягчэйшым, і без таго зьяўляецца міласэрным ды зусім ня робіць пакараным ніякіх мукаў, — тады малады кароль утарапляў на свайго парадчыка свае вялікія, уплывовыя, жаласьлівыя вочы і адказваў:
— Што ты ведаеш аб цярпеньнях і прыгнятаньнях? Я і мой нярод ведае, што гэга значыць, толькі ня ты.
Панаваньне Адвардага VI было літасьцівым панаваньнем, як на тыя жорсткія часы.
Дык не забывайма гэтага цяпер, калі мы расстаёмся з ім, і вечна памінайма яго дабром.