Читать «Паэзія розных гадоў» онлайн - страница 5

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч

V

Зямля дзядоў! Дняпро ад хмарак белы, Чубатыя ад хмызу курганы. Ускраінныя хаты уцалелі, Як быццам не было зусім вайны. А там, далей, за старымі садамі Прайшла агню бязлітасная плынь. Не вулкі - сківіцы з двума зубамі І на камнях палын, палын, палын. Забудзь на міг заводаў голас грубы, Глянь на слупы асмаленых ракіт І ты пачуеш гул татарскіх бубнаў, Віск баявы і дробны стук капыт. Як трыста год таму ляцяць арканы, Ізноў навала, барацьба і жах І валакуць русявых паланянак Чужынцы на запененых канях. "Чорна хмара падступае, Цар турэцкі наступае, Хоча сватаць Андрэеўну..." Спявай апошні раз перад разлукай, Забіты твой каханы у баю, Ўскінь дагары заломленыя рукі, Цалуй апошні раз зямлю сваю. Зноў, як раней, гатуюць смерць сабакам І помста нарастае дзень у дзень. На кожнай хвоі - чалавек з пулгакам, За кожнай сціртай шыбень і кісцень. Над роднаю, над залатой зямлёю Пранёсся ураган пакут і мук. Здаецца, што арда прайшла вайною, Пусціўшы ветрам працу чорных рук. Эх, людзі, людзі. Па-дурному, слепа Свой поступ вы да лепшага вялі, Не выдумалі як любіцца лепей, А знішчыць - дык да атама дайшлі. Зямля дзядоў! Раз'юшанае мора. Народнай помсты страшны землятрус. Я горды за цябе. І ў гэтым горы Ты не лягла дадолу, Беларусь. Хай гарадкі маленькія марудзяць, Будуюцца па тры будынкі ў год, А ўсё ж галоўнае - жывыя людзі. Народ не знішчылі. Жыве народ. Замест людзей, што адхадзілі ў поле, На свой завод, на службу у нарад У доме пад разгатаю таполяй Расце на змену самы меншы брат. Ён слухае Дняпра прызыў напеўны І вучыцца на дрэвах майткі драць, Яму пры камунізме жыць напэўна І зорны шлях ракетай пакрываць. Ён разбярэцца у старых паданнях, Перачытае пыльныя тамы, Прыпомніць лёс бацькоў, вайну, паўстанні І кіне позірк свой далей, чым мы.