Косы зьвіняць… Сьпеўна ўзносяцца зыкі,поўняць жыцьцём жаўтацьвет-сенажацьмайстры дзіўныя зь нязнаных музыкаў, косы зьвіняць…Кмена пах цягне па мокрых пракосах,водарыць сенам у пухкіх капах!Дыхае поле у сонцавых косах, кмену йдзе пах…Песьню жанкі запяялі нясьмела,і — звоніць уся сенажаць,з гукамі — ўдалеч, здаецца б, ляцела… Косы зьвіняць…
Улетку
Жамчужнай мглою хмаркі абвязалі Нябёсы, сонца пуць.Па залатых жытох сярэбраныя хвалі Плывуць, плывуць, плывуць…Які прастор кругом! Бязь берагу, бяз краю Калышуцца жыта!Ў ружовым полымі вятраны дзень згарае, — Як цёпла, любата…Шматфарбным дываном, красой-вясной сатканым Лажыцца сенажаць.I ў дзень, і на зары, і ўвечары, і зрана Там жаўранкі зьвіняць.I звонкі іх прызыў, і лёгкія ўздыханьні Красуючых палей, —Нясуцца да нябёс малітвай дзякаваньня Вышэй, вышэй, вышэй…
У лесе
Ф. К.
Лес вітаў нас нячутнымі словамі,нам сьмяялася неба празрыстае,а над намі, ўгары над дуброваю,хмаркі таялі, лёгкія, чыстыя.Па узгорках, па травах уквечаныхкосы сонца нізкога туляліся,у аўсох запыняліся нечага,адплывалі, ізь ценем зьліваліся…Штось шасьцеў лес… Дубровай зялёнаюслаў ізь ветрам нам шэлехі зводныя,і здавалася дзіўна знаёмаюмова іх, і чужая, і родная…
Вячорны абразок
Зьмярканьне…Зь яснага блакітузьнікаюць фарбы, бліскі дня,і чыстым золатам залітаціхіх палёў далечыня.Істужкай сьцежка ўецца ў жыце,зьбягае ўніз, паўзе вышэй,праз ручаёў сталёвых ніцібяжыць кудысь далей, далей…На ўзгорку млын-вятрак лянівакрыламі часам узмахне,і статак галубоў пужліваз-пад даху ў неба-выш памкне…Лятуць, купаюцца ў паветры,зьнікаюць, круцяцца узноўлісты, што ўвосень носяць ветры, а захад іх фарбуе ў кроў.
*** Вечар неба хварбуе ў гарачыя тоны…
Вечар неба хварбуе ў гарачыя тоны,Чыстым золатам густа залоціць рабіны, —I здаецца паветра густым і зялёным,Як вада у вазёрах, зялёных ад ціны.Гаснуць косы на вежах готыцкіх касьцёлаў,I, зьніжаючысь, шклы запаляюць агнямі.Зоры — вочы малых засмучоных анёлаў, —Мігацяцца у хмарах, парваных над намі.Час таёмны, ня ноч і ня дзень, калі цені,Цені ночы зьліваюцца з косамі сонца,Калі хочацца раптам устаць на каленіI стаяць так бяз руху, маўкліва, бяз конца…Ў гэты час ад’жывае у думках старое,Ўспамінаюцца даўныя сэрца хваробы…I так лёгка душою — вячэрняй парою —Зразумеці сусьветныя сумы й жалобы!..