Жоўтыя клёны, у фарбах асіны,Гронкі крывавыя ў вецьці рабіны,Сіняе неба… Ў начныя часіны Дождж з дагараючых зор.Ў травах пажоўклых бліскучыя ніці —Людзям ніколі танчэйшых ня зьвіці,Астры астатнія ў садзе — ня рвіце: Восені гэта убор.Восень, прыбраўшыся ў кроў і у сонца,Ў золата — лісьце, ў жамчуг — валаконцы,Зь ліры сваей здабывае бясконца Струнаў глухі перабор.Раняць душу ледзьве чутныя гукі —Самі сабой апускаюцца рукі, —Родзяць у сэрцы жальлівыя згукі, Восені песьню-жальбу.Родзіцца песьня і ў небыт сплываеРазам зь лістамі, што клён абтрасае,З сонцам, што ў чырвані дрэў дагарае, Зь першаю кропляй дажджу…
Восень
Як не любіць мне восень залатую,калі праз вопратку асін густуютон прабіваецца чырвоны, слаўны тон,і ў золаце стаіць маўклівы пышны клён?Як не любіць мне восень залатую,калі на ніву зжатую, пустуюліецца уначы, як малако, тумані павучыньне скрозь на хмызьняку палян.Як не любіць мне восень залатую,як не любіць мне частку года тую,калі я веру ўсім, калі душа гарыцьі хочацца так век, хоць сумаваць, а жыць…
*** Сыплюцца з клёнаў лісты…
Сыплюцца з клёнаў лісты,сыплюцца ціха, маўкліва,крыюць зямлю і кустыпражаю жоўтай, шасьцівай.Сыплецца саду краса,кроплі дажджу, як раса,зьзяюць сьцюдзёнай палівай.Восень… дык дождж і ня дзіва.Сыплюцца з клёнаў лісты,сыплюцца ціха, маўкліва,крыюць зямлю і кустыпражаю жоўтай, шасьцівай.Сэрца і б’ецца й баліць,Плача па небе й зямлі,Тоне у сумах, сумлівах.Восень… дык сум і ня дзіва…
*** У небе палаюць чырвоныя хмары…
У небе палаюць чырвоныя хмары.Як горкія мары, на нівы, папары кладуцца вячорныя сьцені.Ад пахаў гарачых рака, бач, самлела,нячутна, нясьмела сьвятло адляцела, сплёў месяц прывідныя сеці.Ноч сонныя дрэвы прывабіла ласкай,таёмнай, нянаскай, нячутаю казкай апошнія сьцішыла гукі.Закінуў у далечы вецер жалейку,што хмару-зладзейку будзіла зьняцейку, адкінуў і ў вецьці схаваўся.Адна ноч над цёмнай зямлёй варажыла,сны-чары насіла, гальлё варушыла, і горка а дзіўна маўчала.Ды хто ж разгадаў яе сумы-трывогі —гушчары, разлогі ці месяц двурогі? Не — кволае сэрца людское!