Читать «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія» онлайн - страница 2
Алесь Петрашкевіч
Лютэр. Чаму ж яны едуць праз Вітэнберг, а не праз Кракаў?
Iахім. Вы не ведаеце русінаў, ваша светласць. Калі яны ўжо едуць ды па справе, то ім і тысяча міль касіня не косіня. Такі народ... Я вам скажу, калі я яшчэ быў праваслаўным і зваўся Іаанам...
Лютэр (
Iахім. Навошта ў Вітэнбергу, калі ім трэба ў Кёнігсбергу. І тое, што ім там трэба, аднаму Іахіму вядома.
Лютэр (
Iахім. Калі ўжо бедны Іахім пра тое дазнаўся, дык толькі для вас, пан прафесар, бо Іахіму таксама трэба жыць...
Іахім думае, што ў Кёнігсбергу Скарыне патрэбны прылады да друкарскага станка і папера. Яны ў сябе да гэтага часу на бяросце пішуць і смешаць свет. Такі ўжо народ з бярозавымі грамацеямі. А Скарына разумны чалавек — ён, як і вы, ваша светласць, робіць кнігі. Каб той быў так здароў, хто не ведае, што кнігі — гэта грошы. I навошта мне былі б іх кнігі, калі б я меў грошы?.. Я вам скажу, калі я яшчэ быў католікам і зваўся Джавані...
Лютэр (
Іахім. З кім жа мне яшчэ пагаварыць, калі пасля Папы Рымскага вы, ваша светласць, самы разумны чалавек ва ўсім свеце.
Лютэр (
Іахім (
Лютэр. Не твайго розуму гэтыя турботы.
Іахім. Даруйце, ваша светласць, такі я ўжо дурны ўрадзіўся... Я вам скажу, калі я яшчэ быў іудзеем і зваўся Ісаакам...
Лютэр (
Іахім. Іахім не чытаў тыя кнігі, але Іахім не затыкаў вушэй, калі яны пілі і елі. Калі сустракаюцца хоць двое русінаў, яны не ядуць. Яны п’юць і гавораць. А гэтых было чацвёра. Можна было падумаць, што на ўсім белым свеце няма, не было і не будзе нічога лепшага за тыя кнігі... Іахім даўно ведае, што той жа Скарына пяць моў ведае, але адкуль Скарыне ведаць, што Іахім рускую ведае? I хоць нехта разумны сказаў: язык мой — вораг мой, хто пра гэта думае там, дзе трэба! I пра што яшчэ можна гаварыць, калі не сказаць пану прафесару, што гэты Скарына пераклаў Біблію з латыні на мужыцкую мову гэтых белых русінаў ці ліцвінаў.
Лютэр (
Іахім. Вы зноў жа не ведаеце русінаў. Яны спрадвеку так: ходзяць ціха, глядзяць ротам, а потым ні з таго ні з сяго выкідваюць такую штуку, што ўвесь свет разам кажа «ах». Такі ўжо народ. Сказаць, што Скарына пераклаў Біблію,— гэта яшчэ нічога не сказаць. Каб пан прафесар не паскупіўся і парадаваў беднага Іахіма добрым задаткам, Іахім не застаўся б у даўгу. Бо калі гэты полацкі разумнік цытуе Цыцэрона пра тое, што дом, у якім няма кніг, падобны да цела, пазбаўленага душы, ад яго можна чакаць і не такога. I калі я ўжо прыняў вашу веру і завуся Іахімам...