Читать «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія» онлайн - страница 6
Алесь Петрашкевіч
Скарына. Клятву нашу трымаю моцна і выконваць стараюся сумленна...
Мсціславец. Мы, як Марк Аўрэлій, прыстаўляем адну добрую справу да другой, ды так спрытна, што паміж імі аніякага прамежку.
Гусоўскі. Францыск, дзе ты сабе такога разумніка ўзяў?..
Мсціславец. А настаўнік Францыск і сам у Марка Аўрэлія вучыўся не рабіць нічога без прычыны і мэты, а па-другое, не рабіць нічога, што не клалася б на карысць людской грамады.
Скарына. Як бачыш, багаты я сябрамі вернымі і настаўнікамі слаўнымі. Шчаслівы сустрэчай з табой, дружа. Бо толькі тады чалавек шчаслівы, калі лічыць сябе шчаслівым. А чым засмучаны, таго ўсё роўна не пералічыш... Хіба і ўся споведзь...
Мсціславец. Настаўнік Францыск у нас міласнік навукі і мудрасці...
Мы ў прадмове так і напісалі (
Адвернік. Малайчына! Калі ўжо і падаваць тавар, то лепшым бокам...
Мсціславец. А наш настаўнік з усіх бакоў...
Скарына. Не сябры, а лісліўцы... Хіба ж так можна?
Адвернік. Можна, Францыск, можна! Хто ж нас у гэтым вялікім свеце заўважыць, калі мы яшчэ самі сябе прыніжаць будзем. Дай час, на ўвесь рост станем! А пакуль, Пётра, нясі сюды першую, але вялікую справу рук яго і розуму светлага!
Мсціславец (
Адвернік. А чаго скупіцца? Свая работа, а не з чужых рук!
Скарына. Даруй, Мікола, мы табе і рота адкрыць не даём. Дзе ты цяпер? Адкуль і куды? Як жывеш і пры кім служыш? Якімі вятрамі занесла цябе ў Нямеччыну?..
Адвернік (
Гусоўскі (
Адвернік. Загадкамі гаворыш, братка. Давай ясней...
Мсціславец. Падняць цяжка, а несці прыемна...
Скарына (
Мсціславец. Дакраніцеся, пагартайце. (
Гусоўскі (
Скарына (
Скоринин сын с Полоцька-града, в лекарских науках доктор, повелел есми Псалтырю тиснути рускими словами, а словенским языком напред ко чти и к похвале Богу во троици единому и пречистой его матери Марии, и всем небесным чином, святым и светицам Божиим, а потом к пожитку посполитого доброго, с тое причины, иже мя милостивый Бог с того языка на свет пустил...» «Без мудрости и без добрых обычаев не ест мощно почстиве жити людем посполите на земли...»